Сёння ў КЦ "Грунтоўня" ў ветлівай сяброўскай кампаніі мы адзначылі адное з найбольш дабрабытных Свят гадавога цыклу - Багач.
Як і нашыя продкі мы "засядзелі" лаўкі і крэслы - падрыхтавалі памяшканне да восеньскіх і зімовых вячорак і майстэрняў. Напоўнілі прастору ўсмешкамі і добрым настроем. Падчас віктарын і конкурсаў мы вызначыліся, хто найбольш свядомы ў народных святах, хто наеў самую тоўстую шыю і хто ўмее размаўляць нават падчас ежы ))
А маладыя пекары здіўлялі прысутных сваімі найсмачнейшымі пірагамі. І з яблыкамі, і з шакаладам, і нават з бульбай )) А нагуляць апетыт нам дапамаглі нашыя добрыя сябры - музыкі з гурта "Cad Goddeu" і дзяўчаткі-танцоркі з клуба "Берасцейскі замак". Ад гульняў і танцаў нават шкло запацела!
Ждите загрузки ссылки для показа изображений!
А для ўсіх, хто да нас не дайшоў у гэты дажджлівы дзень нашыя віншаванні. Хай дабрабыт і цяпло заўжды будуць у вашай хаце!