Фестываль традыцыйнай беларускай кухні “СКОКАЎСКІЯ СПАСОЎКІ” адбудзецца 28 жніўня з 16.00 да 22.00 гадзін. Месцам правядзення фестываля з’яўляецца “Гісторыка-мемарыяльны музей “Сядзіба Нямцэвічаў” у вёсцы Скокі Брэсцкага раёна.
Арганізатарамі з’яўляюцца аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі пры садзейнічанні Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта. Фестываль праводзіцца з мэтай зберажэння, развіцця і папулярызацыі традыцыйнай беларускай кухні.
У межах мерпрыемства адбудуцца:
- касцюміраванае шэсце “А хто там ідзе ў святочнай чарадзе?!”
- тэатралізаваная сустрэча ў сядзібе “Спас – усяму час”
- кірмаш са стравамі традыцыйнай беларускай кухні “Добра працуем – смачна гатуем”
- выстава-продаж работ майстроў народнай творчасці
- канцэртная праграма творчых калектываў “Скокаўскія перазвоны”
- гістарычная рэканструкцыя рыцарскага клуба “Заходняя Унія”
- фаер шоў
Фестываль прадуглеждвае ўдзел арганізацый і прадпрыемстваў, аграсядзіб, устаноў адукацыі і культуры, майстроў народнай творчасці, гістарычных рэканструктараў і творчых дэлегацый з регіёнаў Брэсцкай вобласці. Удзельнікі свята абавязкова павінны быць апрануты ў беларускія народныя касцюмы ці ў касцюмы, вырабленыя народнымі майстрамі і іх пераемнікамі, на аснове мастацкіх традыцый сваёй мясцовасці.
У межах фестывалю адбудзецца конкурс для удзельнікаў, праграма якога складаецца з наступных намінацый:
лепшая кірмашовая лаўка
конкурс-дэгустацыя мёда “Народнане прызнанне”
самая арыгінальная страва з яблык і мёда
Па выніках фестывалю удзельнікі ўзнагароджваюцца Дыпломамі і памятнымі падарункамі.