24 снежня каля 15 гадзін на 22-м кіламетры аўтадарогі Клецк-Ляхавічы (паміж Патапавічамі і Ляхавічамі) здарылася ДТЗ.
Па папярэдняй інфармацыі, вадзіцель аўтамабіля «Кіа» накіроўся ў бок райцэнтра, не ўлічыў умовы надвор’я і не справіўся з кіраваннем — транспартны сродак занясло і ён выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з «Фальксвагенам». А пасля сутыкнення, «Кіа» з’ехаў у кювет, дзе і спыніўся.
У аварыі ніхто не пацярпеў, машыны атрымалі механічныя пашкоджанні. Вадзіцелі былі цвярозыя, прышпілены рамянямі бяспекі, мелі вадзіцельскія пасведчанні. Транспартныя сродкі на зімовых колах.
Вінаваты ў аварыі — вадзіцель «Кіа» — жыхар Ляхавіцкага раёна 2001 г.н. Падчас выяснення сітуацыі ўстаноўлена, што яго аўтамабіль не меў допуску да ўдзелу ў дарожным руху (без тэхагляду).
Пацярпелы ў ДТЗ — ляхавічанін 1972 г.н.
Супрацоўнікі АДАІ нагадваюць, што зімовае надвор’е патрабуе стрыманага стылю кіравання, зыходзячы са стану праезнай часткі, бачнасці і сітуацыі на дарозе. Каб пазбегнуць спадарожнага сутыкнення, неабходна павялічыць дыстанцыю. Варта пазбягаць перабудаванняў і рэзкіх тармажэнняў, быць асабліва ўважлівымі каля пешаходных пераходаў, пры павароце налева або направа. З-за надвор’я абочыны на загарадных трасах могуць быць непрыдатныя для руху пешаходаў.