18 жніўня ў у міліцыю паступіла паведамленне з ААТ «Ружаны-Агра»: са збожжасховішча каля в.Байкі зніклі звыш чатырох тон збожжа. Невядомы злодзей украў зерне праз пралом у сцяне сховішча папярэдняй ноччу.
Праз некаторы час супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі і асобу злачынцы: ім аказаўся нідзе не працуючы жыхар г.п.Ружаны. Як высветлілася, у ноч з 17 на 18 жніўня ён пад’ехаў да сховішча на ўласным грузавіку, спакойна загрузіўся і паехаў дахаты. Ніхто і не спрабаваў яму перашкаджаць. Па факту рыхтуецца прадпісанне кіраўніцтву гаспадаркі, у дачыненні да злодзея ўзбуджана крымінальная справа.