-- паабяцаў рэжысёр фільмаў “Я пакажу табе
Маскву”, “Княжна Мэры”, “Ехалі два шафёра”, “Канвой PQ-17” Аляксандр Котт і выканаў
сваё абяцанне.
-- Вось гэты помнік (да 990-годдзя Брэста,
аўт.) з’явіўся літаральна ў ноч перад святкаваннем дня горада. Вечарам гуляў
тут не было яго, а раніцай гляджу – стаіць. У гэтым кафэ вельмі смачны чай. А ў
гэтым клубе была выдатная дыскатэка ў стылі 80-ых. Я цудоўна адпачыў. Вось
бачыце сапраўдныя газавыя ліхтары, іх запальваюць у ручную, а вось помнік
ліхтаршчыку. Вуліцу Савецкую я вывучыў, амаль кожны дзень тут гуляю і не
перастаю ёю захапляцца.
-- А наогул шмат часу на адпачынак?
-- Ды не. Вось з паўгадзіны таму вярнуўся з
Масквы. Месяц дома не быў, сыну паўтара года, дык не адразу мяне прызнаў. А
заўтра з раніцы здымкі (у Брэсце ідзе работа над мастацкім фільмам “Брэсцкая
крэпасць”, аўт.). Дарэчы, прыходзь, будуць выбухі, а яшчэ Дзеравянка (акцёр
Павел Дзеравянка “Браты Карамазавы”, “Гітлер капут!”, “Ясенін”, “Штрафбат”, “Бой
з ценям” і інш, аўт.) здымаць будзем.
-- Аляксандр Канстанцінавіч, а на здымачнай
пляцоўцы заўсёды так спакойна, як было падчас здымак у Пружанах?
-- Калі ўсе ведаюць, што рабіць, то і праблем
асаблівых няма. Асноўная нервовасць прысутнічае першыя 4-5 дзён. Але спрэчкі ў
нас узнікаюць пастаянна. Спрачаемся з асвятляльнікамі, аператарамі, але гэта
нармальна, рабочыя моманты. Без гэтага нельга.
-- Фільм-рэканструкцыя прадугледжвае дакладнае
выкладанне фактаў, ці застанецца месца эмоцыям? Напрыклад, мне хапіла аднаго
фільма пра вайну “У бой ідуць толькі старыя”, пасля якога было шмат слёз...
-- Дарэчы, гэта мой любімы фільм. І
пагадзіцеся, ён усё роўна светлы. У нашай стужцы мы абыдземся без
натуралістычных крывавых сцэн, але для прагляду з дзецьмі я бы яе не
рэкамендаваў. Прызнаюся – гэта сумны фільм. Фільм-рэквіем.
-- Вы адзін з аўтараў сцэнарыя, адкуль Вашы
веды пра крэпасць?
-- Чытаў Смірнова, ды і іншых аўтараў. Праўду
зараз знайсці складана, у кожнага яна свая. Але каб мець добрае ўяўленне аб
тым, што адбывалася ў крэпасці летам 1941 года, дастаткова прайсці экскурсію па
музеі мемарыяла. Нам вельмі дапамагаюць супрацоўнікі мемарыяльнага комплексу.
Разам з іміспрабуем рабіць кіно як мага
болей праўдзівым.
-- Крэпасць працуе ў звычайным рэжыме. Не
перашкаджаюць здымкам наведвальнікі?
-- Увогуле – не. Да нас і журналісты часта
прыходзяць. Нават прэс-канферэнцыя была, якая, прызнацца, мяне некалькі
здзівіла. Калі расійскія журналісты ў асноўным цікавяцца нашымі зоркамі, у нас
сапраўды зорны склад акцёраў, то беларускіх цікавіла колькі чалавек у масоўцы,
колькі яны зарабляюць, колькі з іх брэсцкіх. (Смяецца)
-- Першы кіна-праект саюзнай дзяржавы, як вам
працуецца ў нашай краіне?
-- Для работы ёсць усе ўмовы. Але сёе-тое
здзіўляе. У нас няма цэнзуры, а ў вас ёсць. Вось і зніклі са сцэнарыя ўсе
мацерныя, недрукаваныя словы. А яны былі да месца. Некаторыя эпізоды без іх
страцілі сэнс, давялося ад іх адмовіцца.
Уражвае чысціня вашых гарадоў, я сам вельмі
люблю парадак.
-- Як жыхарка Пружан не магу не спытаць, як
наш горад трапіў у кіно?
-- Нам быў патрэбны стары парк і пабудова,
падобная на тыя, што былі ў Брэсце таго часу. Шукалі доўга і ў Брэсце, у яго
ваколіцах і ўМінску, выязджалі глядзець
натуру, але ўсё было не тое. Ці старыя будынкі сярод сучасных, ці наогул з
сучаснымі шыльдамі. з мастакоў-дэкаратараў прапанаваў Пружаны. Выехалі
паглядзець і адразу зразумелі: вось тое, што мы шукалі.
-- Цікаўныя, што назіралі за здымкамі ў
Пружанах, запрыкмецілі, што масоўка дрэнна вальсуе...
-- Прыкладна дзве трэці вальсуючых прафесійныя
танцоры (усміхаецца). Але ж наша задача была паказаць моладзь, якая прыйшла на
танцы ў 1941 годзе. Зразумела, што тады кожны танцаваў як умеў.
Глядзіце, вечарэе. Хутка ліхтары запаляць,
давайце пабачым.
Кінатэатр у вас прыгожы (“Беларусь”, аўт.) –
запрашаю. Што будзем глядзець? “М+Ж” з Нэлі Уваравай? Мы вучыліся ў адзін час,
толькі на розных факультэтах, такая сціплая дзяўчына была,а зараз зорка (усміхаецца), крыўдзіцца, што я
яе не здымаю. Ці на “Місію Дарвіна” пойдзем?
-- Давайце на “Місію Дарвіна”. А з Вамі можна
будзе спакойна паглядзець фільм, ці Вы будзеце заўважаць усе рэжысёрскія
промахі і агучваць іх?
-- Дык гэта ж мультфільм... Прызнацца, пасля
вучобы (Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (2000), аўт.) так і
глядзеў фільмы: вылучаў кадр і ацэньваў. А добрым лічыў фільм, калі яго можна
было глядзець поўнасць, не дзелячы на кадры. Да шчасця гэта прайшло. У мяне
мама карэктар, дык яна нічога не можа чытаць, скрозь памылкі шукае.
Пасля прагляду:
-- Як вам стужка?
-- Шмат незразумелых дыялогаў, гэта ж кіно для
дзяцей. Асабіста мне “Ледніковы перыяд” больш спадабаўся.
-- Аляксандр, дазвольце апошняе пытанне на
развітанне. Дык колькі зарабляюць акцёры масоўкі?
-- (Смяецца) Здаецца, 30-40 тысяч беларускіх
рублёў у дзень.
Гутарыла Кацярына Пашкевіч.
На наступны дзень на здымачнай пляцоўцы было
сапраўды цікава, гучалі выбухі, чуліся стрэлы. І ў фільма ўжо было шмат
гледачоў: кожны, хто наведвае крэпасць, абавязкова некалькі спыняецца, каб па
назіраць за здымачным працэсам. Завітаў і дырэктар мемарыяльнага комплексу
“Брэсцкая крэпасць”, а таксама галоўны кансультант стужкі В.У. Губарэнка.
-- Валерый Уладзіміравіч, не перашкаджаюць
рабоце кіношнікі?
-- Наадварот, мы вельмі ім рады. Гэта ж выдатная
рэклама! Калі ў савецкія часы колькасць наведвальнікаў Брэсцкай крэпасці
дасягала 1 мільёна чалавек у год, то ў пачатку дзевяностых яна ўпала да 28
тысяч, зараз крыху падрасла – 360 тысяч. Крэпасць – гэта гонар нашай зямлі. Што
можа быць лепшым спосабам патрыятычнага выхавання, чым яе наведванне?
-- Адкажыце, а гэты фільм пакажа нам праўду?
-- Так. Мы пастаянна кансультуем здымачную
групу. Мы “завярнулі” першы сцэнарый, у гэты ўнеслі карэктывы, з якімі
кіраўніцтва фільма пагадзілася. Да таго жмы правялі экскурсіі для акцёраў. І Мярзлікін (Кіжаватаў), і Дзеравянка
(Фамін) былі ў музеі. Дарэчы, рэжысёр (А.Котт) заўважыў, што акцёры сталі лепей
іграць.
-- Здаецца, даўно трэба было зняць фільм пра
Брэсцкую крэпасць.
-- Зразумела! Спробы былі. Напрыклад,“Я – рускі салдат”. Ле яго здымалі ў Калінінградзе.
Адразу бачна, што не тое. А наш фільм будзе блізкім да праўды. Нас жа будуць
глядзець ветэраны, а яны адразу заўважаюць фальш.
У адзін з перапынкаў, з дапамогай рэжысёра мне
пашчасціла задаць некалькі пытанняў выканаўцу галоўнай ролі акцёру Паўлу
Дзеравянка.
-- Павел, што вы ведалі пра крэпасць да здымак
і як змяніліся Вашы ўражанні, калі вы ўбачылі яе на свае вочы?
-- Да ўдзелу ў здымках веды абмяжоўваліся
школьнай праграмай. Ведаў пра герояў крэпасці, што трымаліся да канца, да
апошняй каплі крыві, ведаў пра надпіс на сцяне: “Паміраем, але не здаемся”. Але
як высветлілася ўсё гэта вельмі далёка ад таго, што ўбачыў тут...
Калі даведаўся, што буду здымацца ў стужцы,
пачаў больш цікавіцца гісторыяй крэпасці, шукаў спасылкі ў інтэрнеце, асабліва
цікавіў мой герой – Фамін. Прагледзеў фільмы “Я – рускі салдат”, “Апошні
гарнізон”. Але ўсё перамянілася пасля 2-гадзіннай экскурсіі па музеі. Тут я
пераглядзеў шмат фотак, праслухаў аповеды пра ўдзельнікаў абароны. Было
некалькі момантаў, калі слёзы накатвалі і ком да горла падступаў. Вельмі моцнае
ўражанне, калі слухаеш расказ і бачыш чалавека на фота... Рэальныя людзі,
жанчыны, дзеці... “Уразіла” – не тое слова проста.
-- А як Вам Брэст, спадабаўся?
-- Раскошны горад, абсалютна. Багаты,
прасторны. Тут вельмі многа прыгожых дзяўчын!
-- Няўжо ў Маскве няма прыгажунь?
-- І ў Маскве ёсць, але тут асабліва прыгожыя.
Тут усё па-асабліваму радуе...