Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Ганцавіцкім раёне на пажары выратаваны муж і жонка

1  Апреля 2019 г.  в 10:07, показов: 1230 : Брестская область


01.04.2019 года ў 01-31 у Ганцавіцкі РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме па адрасе: в. Ельня, вул. Лясная.

У Ганцавіцкім раёне на пажары выратаваны муж і жонка

Па прыбыцці да месца выкліку ў 01-34 устаноўлена, што з пад даху дома ідзе дым, унутры дома шчыльнае задымленне, адбываецца гарэнне ў памяшканні веранды, усярэдзіне магчыма знаходжанне людзей.

У Ганцавіцкім раёне на пажары выратаваны муж і жонка

Дом жылы, драўляны, гаспадар 1968 г. н., пражывае з жонкай. У пакоі ў аконнага праёму выяўленая і выратавана жонка гаспадара дома, 1969 г. н. Жанчына не пацярпела.

У Ганцавіцкім раёне на пажары выратаваны муж і жонка

У ваннай пакоі на падлозе знойдзены і выратаваны гаспадар дома. З папярэднім дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння" ён шпіталізаваны ва УАЗ "Ганцавіцкая ЦРБ". Пажар лакалізаваны і ліквідаваны.

У Ганцавіцкім раёне на пажары выратаваны муж і жонка

У выніку пажару агнём пашкоджаны сцены і маёмасць веранды дома. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Источник: МЧС



Система Orphus