Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Дзеці Берасця вучацца маляваць нацыянальны арнамент

1  Июня 2016 г.  в 23:39, показов: 3686 : Виртуальная экскурсия


У Сусветны дзень дзіцяці маленькія берасцейцы наведалі заняткі па малюнку нацыянальнага узору. Папулярызаваць беларускі арнамент над Бугам дапамагае Еўразвяз і ААН.

Мясцовы фонд рэгіянальнага развіцця ў Берасці сумесна з псіхалагічным і адукацыйным цэнтрам «Інсайт» запрасілі 1 чэрвеня дзяцей ад чатырох да чатырнаццаці гадоў на акцыю «Малюем беларускі арнамент з дзецьмі». Удзельнікам праекту сталі 30 маленькіх жыхароў гораду над Бугам, а вольныя месцы скончыліся за некалькі дзён да імпрэзы. Падчас заняткаў дзецям прапанавалі намаляваць гатовы або прыдумаць свой уласны дэкаратыўны ўзор. Падчас майстар-класу мастацкага педагога Вольгі Стрыжневай дзеці малявалі ўласную паштоўку з беларускім арнаментам. На сустрэчы з рамеснікам Антонам Талашкам той распавёў дзецям гісторыю паўстання нацыянальнага строю.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Аляксандра Курыловіч, дырэктарка Мясцовага фонду рэгіянальнага развіцця распавяла «у», што майстар-клас па малюнку арнаменту рэалізуецца ў рамках мясцовай ініцыятывы «Аўтэнтычнае можа быць сучасным», у рамках вялікага супольнага праекту Еўразвязу ды Праграмы развіцця ААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Беларусі».

«Мы займаемся ўзнаўленнем беларускага арнаменту з унікальных строяў Маларыты і Маларыцкага раёну – і хочам яго папулярызаваць. Таму што гэта нашае, беларускае. Хочам, каб гэта ўсё жыло, расказваем і дарослым і дзецям, які прыгожы нацыянальны строй маем. Зараз ён становіцца новым трэндам. Калі раней гэта была проста гісторыя, то цяпер гэта модна. Ідэя нашага праекту – злучыць гісторыі і сучаснасці, зрабіць так, каб адзенне з арнаментам увайшло ў нашае паўсядзённае жыццё.

Пасля заняткаў кожны ўдзельнік атрымаў у падарунак цішотку з арнаментам – «вышымайку».