Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Выстава мастацкіх твораў 270-годдзю са дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі

20  Апреля 2016 г.  в 22:34, показов: 1653 : Разное: обо всём понемногу


Гэта перасоўная выстава мастацкіх твораў прысвечана 270-годдзю са дня нараджэння славутага сына Івацэвіцкага краю, нацыянальнага героя Беларусі, Літвы, Польшчы, ЗША, Тадэвуша Касцюшкі (1746 – 1817). У выставе прымаюць удзел мастакі з Мінска (Фёдар Ладуцька, Яўген Шунейка), са Слоніма (Васіль Грыневіч, Казімір Кулеш, Тамара і Алесь Стацэнкі, Уладзімір Макарэвіч, Леанід Богдан, скульптар).

Выстава мастацкіх твораў 270-годдзю са дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі

Ініцыятарам і аўтарам творчай канцэпцыі выставы з’яўляецца мастак Андрэй Лычкоўскі (г. Узда Мінскай вобласці). У аснове экспазіцыі – вобраз вольнай беларускай зямлі, за якую пакладзена было безліч мужных жыццяў яе герояў-абаронцаў, змагароў за свабоду. Гэта тыя мясціны, якія памятаюць вызваленчае паўстанне на чале з Тадэвушам Касцюшкам ў 1794 годзе. Гэта тыя мясціны, па якіх так сумаваў пан Тадэуш, вялікі сын Беларусі, які быў выгнаннікам і правёў рэшту сваіх дзён у далёкай Швейцарыі, змяніўшы зброю ваяра на пяро асветніка-рэфарматара.

Кожны з мастакоў знайшоў свой чароўны матыў беларускага краявіду, каб перадаць захапленне і любоў да роднага краю, якія перадаюцца з пакаленне ў пакаленне і мацуюць дух патрыятычнага выхавання. У экспазіцыі знайшлі месца і творы, прысвечаныя вобразу Тадэвушам Касцюшкі, які быў не толькі выдатным ваяром і асветнікам-публіцыстам, але і таленавітым мастаком, творчыя здольнасці якога праявіліся ў Парыжскай акадэміі мастацтваў.

Падчас з выставай мастакі правядуць жывапісны пейзажны плэнэр, каб узбагаціць фонды Івацэвіцкага гісторыка-краязнаўчага музея новымі творчымі падарункамі, а таксама арганізуюць для гледачоў выставы майстар-клас: хуткае маляванне партрэтаў з натуры, калектыўнае напісанне нацюрмортных пастановак. Мастакі, такім чынам, жадаюць прыўнесці святло сваёй шчырай і натхнёнай творчасці ў сучаснае культурнае жыццё Івацэвіцкага краю, і ўзбагаціць новымі культурнымі падзеямі.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Пасля завяршэння выставы свае лепшыя творы мастакі падораць раённаму гістарычнаму музею.

Адкрыццё выставы ў Івацэвіцкім гісторыка-краязнаўчым музеі. Адкрыццё выставы адбудзецца 29 красавіка 2016 а 15-й гадзіне ў гісторыка-краязнаўчым музеі

Автор: Дырэктар музея Горбач Раіса Іванаўна



Система Orphus