Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Кулінарны фестываль «Мотальскія прысмакі» сёлета праводзіць не будуць

6  Августа 2014 г.  в 16:24, показов: 3510 : Праздники, события, мероприятия


Фестываль, які набыў вядомасць нават за межамі Беларусі і праславіў палесскае мястэчка Моталь, у гэтым годзе бярэ адпачынак. Замест яго адбудзецца толькі раённае свята. Пра гэта паведамілі ў Іванаўскім райвыканкаме. «Калбасны фэст» пакуль што вырашана праводзіць раз на два гады - з большага па фінансавых прычынах. 

Кулінарны фестываль «Мотальскія прысмакі» сёлета праводзіць не будуць

 
Дагэтуль маштабны фестываль, на якім акрамя вядомых мотальскіх калбасаў частавалі беларускімі стравамі і медавухай, а таксама вучылі беларускім рамёствам і ўвогуле прэзентавалі беларускую, а асабліва палескую культуру, даволі паспяхова цешыў турыстаў шэсць год запар. На «Мотальскія прысмакі» прыяжджалі не толькі з бліжэйшых гарадоў і вёсак. Палеская глыбінка цікавіла украінцаў, расіян, палякаў, эстонцаў...
 
Кулінарны фестываль «Мотальскія прысмакі» сёлета праводзіць не будуць
 
У гэтым годзе замест «Мотальскіх прысмакаў» палешукоў чакае «сямейнае», раённае свята, на якое, вядома ж, могуць прыехаць усе жадаючыя. Менавіта кулінарны фэст чакаецца на пачатку жніўня наступнага года.
 



Система Orphus