Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

24 лістапада ў Берасці быў адменены творчы вечар аднаго з найвядомейшых і выбітных творчых асоб сучаснай Беларусі – Лявона Вольскага

1 25  Ноября 2011 г.  в 00:05, показов: 2466 : Политика, власть, оппозиция


Пра гэта стала вядома менш чым за суткі да пачатку культурнага мерапрыемства, калі ўсе квіткі былі ўжо раскуплены.

Пра прычыны адмены арганізатары пакуль не паведамляюць. Творчы вечар арганізоўвала прома-суполка “Зала Чакання”. Імпрэза павінна была адбыцца ў харчэўні “Сваякі” (вул.Пушкінская,5).

На гэтым мерапрыемстве былі запланаваны прэзентацыя кнігі Лявона Вольскага “Міларусь”, акустычны канцэрт музыкі і знаёмства.

Нагадаем, што роўна тыдзень назад быў адменены канцэрт гурта SARAH WHERE IS MY TEA. Тады, таксама, дакладнай прычыны адмены арганізатары не паведамілі, але той канцэрт быў забаронены супрацоўнікамі РАУС.

Источник информации: http://dzedzich.org

 

     Дополнительные материалы по теме:




Система Orphus