Але ў іншым месцы. Вяртаючыся з еўрапейскага тура, музыка заехаў і ў горад над Бугам.
Спачатку канцэрт планаваўся ў кавярні “Сваякі”, але за некалькі гадзін да пачатку быў забаронены. У выніку музычная імпрэза прайшла ў грэка-каталіцкай царкве.
Арганізатар імпрэзы, кіраўнік прома-суполкі “Зала чакання” Зміцер Назараў кажа, што чакаў такіх дзеянняў з боку гарадской адміністрацыі, але ўсё роўна вырашыўся арганізаваць канцэрт музыкі:
- Лявон Вольскі ехаў за мяжу, на канцэрты ў Празе, у Берліне, у Беластоку і паступіла прапанова зрабіць канцэрт у Брэсце. На гэта я адгукнуўся з вялікай ахвотай. Прыемна тое, што не было ніякай рэкламы і гэтыя 50 чалавек знайшліся літаральна за дзень-два.
Па словах рэдактара грэка-каталіцкай газеты “Царква” Ігара Бараноўскага, імпрэза адбылася ва ўтульнай атмасферы. Сабралася нават больш людзей, чым чакалі арганізатары.