Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Краязнаўчы сайт “Рэха Берасцейшчыны” абвяшчае конкурс на лепшы артыкул

Размещено 2012-07-02 [»] Автор: admin, показов: 3113 раз(а)

Цягам двух месяцаў (ліпень-жнівень) рэдакцыя будзе прымаць артыкулы на краязнаўчую тэматыку: гісторыя, культура, этнаграфія, рэлігія, асобы… Матэрыялы будуць друкавацца на сайце, пасля чаго ў сацыяльных сетках будзе наладжана галасаванне, дзе інтэрнаўты выберуць найлепшыя артыкулы.

Аўтары артыкулаў, якія зоймуць два першыя месцы, будуць узнагароджаныя кнігамі Уладзімера Арлова “Пакуль ляціць страла” з аўтографам самога пісьменніка!

Аўтары іншых артыкулаў, упадабаных журы конкурсу, будуць узнагароджаныя выданнямі з серыі “Бібліятэка Свабоды”. Сярод іх – унікальны “Слоўнік Свабоды” і іншыя кнігі, выдадзеныя беларускай службай “Радыё Свабода”.

Форма напісання артыкулаў можа быць любой - навуковай, публіцыстычнай... Фотаздымкі, малюнкі да тэкстаў вітаюцца. Тэксты будуць публікавацца па-беларуску. Рэдакцыя бярэ на сябе адказнасць за пераклад рускамоўных артыкулаў.

Артыкулы вы ўжо можаце дасылаць на электронную адрэсу rehapost@gmail.com, або ў папяровым варыянце на адрас 224030, г. Брэст, а/с 34.

З іншымі пытаннямі аб конкурсе можна звяртацца на згаданую электронную адрэсу, або ў суполкі ў сацыяльных сетках http://vk.com/public38970692 і https://www.facebook.com/rehaberascie

Рэдакцыя “Рэха Берасцейшчыны” http://reha.of.by/

Краязнаўчы сайт “Рэха Берасцейшчыны” абвяшчае конкурс на лепшы артыкул