Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 29 снежня 2008 г. уводзiць у абарачэнне памятныя манеты "Седов" новай серыi "Парусныя караблi"

Размещено 2008-12-29 [»] Автор: admin, показов: 3360 раз(а)


° срэбную – намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 28,28 г, дыяметрам 38,61 мм;
 

° медна-нiкелевую – намiналам 1 рубель, масай 13,16 г, дыяметрам 32,00 мм.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Гурт манет рыфлёны.
 

На пярэднiм баку манет размешчаны: уверсе ў цэнтры – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у верхняй частцы па крузе надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры манет на фоне навiгацыйнай марской карты – стылiзаваная выява ружы вятроў з нанесенай на ёй галаграмай; унiзе – 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай); злева ад намiналу – год чаканкi, а на срэбнай справа – i проба сплаву. 
 

На адваротным баку манет размешчаны: злева – выява самага вялiкага i хуткаснага паруснiка свету "Седов" на фоне марскога пейзажу, справа – зменшаная выява гэтага карабля (вiд збоку); пад ёй надпiс: СЕДОВ у арыгiнальным напiсаннi.

Манеты адчаканены на АТ "Манетны двор Польшчы" якасцю "брыльянт–анцыркулейтэд". Тыраж срэбнай манеты – да 25000 штук, медна-нiкелевай – 7000 штук.
 

Памятныя манеты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з'яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.
 

Упраўленне iнфармацыi

Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь
 




Система Orphus