Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Пачынаецца набор дзяцей ў першы клас з беларускай мовай навучання

Размещено 2014-06-20 [»] Автор: admin, показов: 2490 раз(а)

Пачынаецца набор дзяцей ў першы клас з беларускай мовай навучанняБацькі, зацікаўленыя ў тым, каб іх дзеці з верасня 2014 г. навучаліся па-беларуску, могуць падаць заяву на імя дырэктара пачатковай школы № 34 г. Брэста ў элітны клас з беларускай мовай навучання.

Чаму клас з беларускай мовай навучання “элітны”?

Калі школьнікі атрымліваюць адукацыю на беларускай мове ў рускамоўным асяроддзі, на фоне супастаўлення дзвюх моў у іх развіваюцца эрудыцыя і кругагляд, мысленне і памяць. Навучанне на беларускай мове дае магчымасць больш лёгка вывучаць замежныя мовы. 

Невялікая колькасьць вучняў у класе спрыяе таму, што настаўнік больш часу надае індывідуальнай працы з вучнямі. 

На дадзены момант ужо ёсць база і досьвед для стварэння агульнаадукацыйнага класа з беларускай мовай навучання. На працягу трох год такі клас ужо існуе ў 34 школе. Адміністрацыя Маскоўскага раёна гарантуе падтрымку ў арганізацыі новага класа.

Заявы ад бацькоў прымаюцца з 2 чэрвеня да канца жніўня, у пачатковай школе №34 (мікрараён “Усход”)

Зацікаўленых бацькоў просім звяртацца па тэлефонах:

+375 29 7273504 – Алесь, +375 29 2284468 – Мілана