Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Нарушитель перебегал дорогу "за пивом", но виновата всё равно девушка, которая сбила его на авто

14  Ноября 2021 г.  в 12:08 : Автомобили, транспорт, ГАИ, ДТП

Мужчына сталага ўзросту, які рухаўся на легкавіку па вул. Чарткова Івацэвічаў у бок Косава, спыніўся насупраць універсама «Івацэвіцкі» – тут ёсць спецыяльная кішэня для аўтамабіляў. Хацеў купіць піва ва ўніверсаме.

Але замест таго, каб рушыць на пешаходны пераход, які знаходзіўся на адлегласці прыкладна 10-15 метраў, ён вырашыў перабегчы Чарткова ва неўстаноўленым месцы.

І спроба перабегчы была няўдалай: з боку Косава ў Івацэвічы ўязджала на легкавіку маладая дзяўчына, якая зусім нядаўна атрымала вадзіцельскае пасведчанне. Дзяўчына не паспела своечасова адрэагаваць на нечаканае з’яўленне пешахода на дарозе – і сутыкненне. Пешаход атрымлівае цяжкія цялесныя пашкоджанні, шпіталізаваны. Узбуджана крымінальная справа.

Дзяўчына ў роспачы, не хоча прызнаваць сябе вінаватай, бо пешаход узнік перад яе машынай там, дзе яго не павінна было быць. Побач жа пешаходны пераход! Праведзены два следчых эксперыменты, вынік іх – вадзіцель-дзяўчына пры належным выкананні Правіл дарожнага руху і пры ўважлівым стаўленні да дарожнай бяспекі магла не дапусціць сутыкнення.

Вадзіцель-дзяўчына прызнана вінаватай і панесла пакаранне.

Вось другі выпадак. Малады мужчына Ігар Ч. кіраваў легкавіком, рухаўся па адной з вуліц вёскі, што знаходзіцца каля Івацэвічаў. На праезнай частцы аўтадарогі на кукішках сядзеў нецвярозы мужчына, якога гэты легкавік збіў і які ад атрыманых траўмаў памёр.

Узбуджана крымінальная справа; следчы эксперымент засведчыў: Ігар Ч. мог убачыць нецвярозага і, калі б своечасова затармазіў, то гібелі не было б. З другога боку, абвінавачаны мужчына сцвярджаў: ён і падумаць не мог, што на праезнай частцы можа прысесці чалавек! Ігар Ч. накіраваў дзеянні на загладжванне віны перад пацярпелай, якой выступіла сястра загінуўшага і якая прасіла суд не караць вадзіцеля строга, бо ён аказаў маральную і матэрыяльную дапамогу.

…Колькі радасці ў чалавека, калі ён атрымлівае вадзіцельскае пасведчанне! Хацелася б, каб у такой жа прагрэсіі ўзрастала разуменне адказнасці за тое, што ён цяпер можа кіраваць аўтамабілем, які, як калісьці звярталі ўвагу Ільф і Пятроў, даўно прыняў грозныя абрысы «братоубийственного снаряда». Аўтамабіль нясе не толькі радасць, нярэдка, як сродак павышанай бяспекі, – гора.

Арцём ПАДАЛЯНЕЦ,
суддзя суда Івацэвіцкага раёна.