Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Брестские писатели обратились к К.А.Сумару с просьбой увековечить память Я.Коласа и Я.Купалы памятниками

10  Апреля 2011 г.  в 18:01 : История города Бреста

Брестские писатели обратились к К.А.Сумару с просьбой увековечить память Я.Коласа и Я.Купалы памятниками

Зварот пісьменнікаў да старшыні Брэсцкага аблвыканкама К.А.Сумара.

 

 

 

 

Шаноўны Канстанцін Андрэевіч! Мы, пісьменнікі Брэстчыны, звяртаемся да Вас з вельмі важнай нагоды. 

У 2012 годзе будуць адзначацца знакавыя юбілеі – 130-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа – класікаў беларускай літаратуры, народных пісьменнікаў Беларусі. Па ўсёй краіне пачынаецца падрыхтоўка да гэтых юбілеяў. Пэўныя крокі робяцца ў гэтым накірунку і ў нашай вобласці.

На нашу думку, каб гэтая справа праходзіла больш дзейсна і мэтанакіравана, варта ўтварыць спецыяльную камісію, якая б распрацавала і дапамагала ажыццявіць належныя мерапрыемствы дзеля ўшанавання памяці слынных творцаў і прапаганды беларускай літаратуры і мовы.

Брестские писатели обратились к К.А.Сумару с просьбой увековечить память Я.Коласа и Я.Купалы памятникамиУ Брэсце прадугледжваецца правесці ўпарадкаванне вуліцы Янкі Купалы. Мэтазгодна таксама прадугледзець і паставіць помнікі паэтам-класікам, бо ў абласным цэнтры, на жаль, няма ніводнага помніка славутым пісьменнікам-беларусам, што выклікае непаразуменне турыстаў і гасцей горада над Бугам, а за выгляд вуліцы імя Я.Коласа нават сорамна яе жыхарам.

З глыбокай павагай пісьменнікі-берасцейцы:

Аляксандраў М.А.

Арабейка І.С.

Валасюк Л.Ф.

Каско А.К.

Крэйдзіч А.І.

Мельнічук І.М.

Пракаповіч М.М.

Філатаў Л.Г.

і іншыя
 

Источник информации: Брестский Курьер