Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Брэсце звольняць амаль 100 кандуктараў аўтобусаў

3  Сентября 2010 г.  в 16:38 : Бизнес, экономика, аналитика

Яўген Бяласін, Еўрапейскае радыё для Беларусі
Амаль 100 кандуктараў аўтобусаў будуць звольненыя ў Брэсце. Гэтую інфармацыю Еўрарадыё пацвердзіў выконваючы абавязкі дырэктара аўтобуснага парка Васіль Наўцэвіч:

"Так, звольнім. Горад ставіць нам задачу выконваць транспартныя перавозкі. Мы яе выконваем. Але мы не ставім за мэту барацьбу з беспрацоўем, альбо з “зайцамі”. “Зайцы” былі і будуць заўсёды. Трэба, каб было выгадна. Так, кандуктары падвысілі прыбытковую частку. Але ж ім трэба плаціць заробак. Ды і кантынгент там… Знікалі з грашыма, сёння ёсць у вышуку…У выніку баланс адмоўны. Маем жа па горадзе стратаў на 700 мільёнаў за 7 месяцаў. Значыць, трэба неяк эканоміць. Пакінем тых, хто перадпенсійнага ўзросту, і на тых маршрутах, дзе выгадна".

Паводле слоў Наўцэвіча, каб застацца на працы, кандуктар мусіць здаць за месяц чатыры мільёны рублёў. Адзначым, што ў аўтапарку каля 200 кандуктараў. У бліжэйшы час будзе скарочана каля сарака адсоткаў, сказаў Васіль Наўцэвіч.