Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Cвяточная лінейка ў школе № 7 Брэста праходзіць на роднай мове

1  Сентября 2017 г.  в 15:47 : Здоровая нация, спорт

Вось і наступіў самы важны дзень для настаўнікаў, вучняў і бацькоў. Традыцыйна святочная лінейка ў школе № 7 горада Брэста праходзіць на роднай мове.

Cвяточная лінейка ў школе № 7 Брэста праходзіць на роднай мове

Яркі беларускі танец, вершы і песні пра Беларусь надалі ўрачыстасць усёй падзеі.

Cвяточная лінейка ў школе № 7 Брэста праходзіць на роднай мове

Першакласнікі дастойна справіліся з першым сур’ёзным заданнем: расказалі пра трывогі і хваляванні, звязаныя з першым школьным днём. Дырэктар школы Язерская Святлана Аляксееўна выразіла ўдзячнасць настаўнікам, вучням і іх бацькам, шэфам на чале з генеральным дырэктарам прадпрыемства “Аб’яднанне Брэстаблсельбуд” Вабішчэвічам Уладзімірам Фёдаравічам. Ганаровы госць, выпускнік школы 1994 года, першы намеснік главы адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Брэста Мятліцкі Вячаслаў Валер’евіч, адзначыў творчы падыход, ініцыятыву і нераўнадушша ўсіх, хто паўдзельнічаў у тым, каб школа сустрэла вучняў у новым навучальным годзе. Працягам святочнай лінейкі стала адкрыццё школьнага стадыёна. У першай спартыўнай эстафеце прынялі ўдзел лепшыя спартсмены школы ад першага да адзінаццатага класа. Спартыўная клятва ўдзельнікаў дала надзею, што вучні працягнуць алімпійскія традыцыі выпускніка школы, алімпійскага чэмпіёна па веславанню Сяргея Лаўрэнцьевіча Макаранкі. Здзівіла яркае выступленне нашых вучняў, якія займаюцца ў школьнай секцыі ўшу пад кіраўніцтвам Вашкевіча Ігара Мікалаевіча.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

На свята прынята дарыць падарункі. Сімвал школы – Дамявёнак – будзе аберагаць нашых шэфаў, а футбольны мяч будзе клікаць нашых выпускнікоў на поле роднага стадыёна.  

Источник: Сярэдняя школа № 7 г. Брэста