У Брэсце адкрылі першую выставу карцін беларускіх музыкаў. Да гэтага яна пабывала толькі ў двух гарадах краіны – сталіцы і Віцебску.
Экспазіцыю з назвай «Музыка без межаў» гасцінна прыняла выставачная зала гатэля «Эрмітаж».
Выстава чарговы раз сведчыць, як бы гэта банальна і не гучала, што талент – рэч шматгранная, якая ў яго ўладальніка праяўляцца ў розных накірунках і сферах дзейнасці. Упэўніцца ў гэтым на свае ўласныя вочы вы зможаце, калі наведаецеся на “музычную” выставу.
Тут вас чакаюць карціны лідэра гурта «Палац» Алега Хаменкі, Лявона Вольскага з “Крамбамбулі”, Ігара Варашкевіча з “Крамы”, фронтмэна брэсцкіх “Дай дарогу!” Юрыя Стыльскага, Аляксандра Дземідзенкі з гурта Re1ikt і шмат каго іншых.
Сярод удзельнікаў выставы ёсць і прафесійныя мастакі. Ігар Варашкевіч, напрыклад, скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.
Музыкі граюць у розных стылях, аднак, як яны прызналіся на брэсцкім канцэрце-прэзентацыі ў мінулую пятніцу, іх аб'ядноўвае выяўленчае мастацтва. А завіталі да берасцейцаў і зайгралі свае хіты Алег Хаменка, Ігар Варашкевіч, а таксама Re1ikt у поўным складзе.
Ждите загрузки ссылки для показа изображений!
Застаецца дадаць, што ў “Эрмітажы” выстава застанецца да 15 ліпеня, пасля чаго павандруе далей па Сінявокай. Выставачная зала гасцініцы працуе з 10 да 22 гадзін. Дарэчы, грошай за ўваход сюды з вас не возьмуць.
Источник: Брестский Вестник Автор: Васіліна БУЦКЕВІЧ фото - Марыя МІЦКЕВІЧ
Автор: Васіліна БУЦКЕВІЧ
фото - Марыя МІЦКЕВІЧ