Гісторыя будынка па вул. Арджанікідзэ, 18

21  Июля 2016 г.  в 10:52 : История города Бреста

Будынак размешчаны ў гістарычным квартале №47 горада Брэста на дзялцы №14. Квартал быў сфарміраваны ў сярэдзіне XIX ст. Тады яго абмяжоўвалі вуліцы Садовая (Аржданікідзэ), Славянская (Карла Маркса), Увазнясенская (Камсамольская), Дваранская (Міцкевіча).

Гісторыя будынка па вул. Арджанікідзэ, 18

У жніўні 1915 года адступаючыя рускія войскі спальваюць Брэст-Літоўск і крэпасць. Страты кварталу № 47 склалі 80 %. У 1919 годзе горад адыходзіць да Польшчы. Вуліцы перайменаваны: Славянская зрабілась Зыгмунтоўскай, Увазнясенская – Стецкевіча, Дваранская – Міцкевіча, Садовая захавала сваю назву. Дом па адрасе вул. Карла Маркса, 4 (Зыгмунтоўская, 8) быў прыбудаваны да драўлянага аднапавярховага жылога дому (1923 года пабудовы), які належыў Макееву Міхаілу, які застаўся, згодна дакументаў Магістрата Брэста-над-Бугам, у Расіі (Савецкім Саюзе).

Дом здаваўся ў арэнду. Адказным за прапіску з’яўляўся Тур Мікалай, да якога ў выніку перайшоў дом з дзялкай, упраўляючай будынкам зрабілася Тур Феліцыя. Напачатку 1930-х частку дзялкі №14 купляе Юзаф Выржыкоўскі з намерам пабудаваць жылы дом. Праект распрацаваў вядомы Пецярбургскі архітэктар Мікалай Іванавіч Катовіч (напрыканцы 1920-х – пачатку 1930-х Галоўны Архітэктар горада Брэста). Праект зацверджаны Магістратам 21 красавіка 1932 года і узгоднены з крапасным інжынерным упраўленнем 20 траўня 1932 года. Будаўніцтва вялося пад кіраўніцтвам самого Мікалая Катовіча і было скончана ў рэкордны тэрмін – дом быў уведзены ў эксплуатацыю 19 снежня 1932 года.

Гісторыя будынка па вул. Арджанікідзэ, 18

Двухпавярховы мураваны прыбытковы жылы дом быў прыбудаваны з паўднёвага боку да драўлянага дома Мікалая Тура. План мае асявую сіметрыю складанай канфігурацыі. На першым паверсе змяшчаліся двухпакаёвая і трохпакаёвыя кватэры, кожная з якіх мела сталовую, сумешчаны санітарны вузел, пярэдні пакой і дзве кладоўкі.

Падобныя кватэры былі размешчаны на другім паверсе. Пад будынкам знаходзілася падполле. Галоўны фасад фланкіраваны дзвума несапраўднымі рызалітамі з вуглавымі лапаткамі стылізаванага дарычнага ордэру, разбітыя на вышыню акон першага паверху рустамі на квадры. На другім паверсе па праекце павінны былі змяшчацца паўкруглыя балконы з металічнай агароджай у стылі канструктывізму (зараз прамавугольныя ў плане, верагодна падчас будаўніцтва архітэктар змяніў форму).

Партал параднага ўвахода вылучаны псеўдапілонамі і завершаны несапраўднымі шарамі. Паўночны і паўднёвы фасады мелі ступенчатыя неагатычныя шчыты, якія былі прарэзаны нішамі з трохцэнтравымі аркамі. Парадны ўваход захаваў разныя рэнесансныя дзверы, якія ўяўляюць значную мастацкую каштоўнасць. Будынак пабудаваны у асобай канструктывісткай стылістыцы архітэктара Катовіча з выкарыстаннем у дэкарыраванні фасадаў элементаў неаготыкі і неарэнесансу.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Прамавугольны ў плане мураваны дзвухпавярховы будынак накрыты вальмавым дахам, мае класіцыстычнае аб’ёмна-прасторавае вырашэнне. Галоўны ўваход у будынак вылучаны неглыбокай нішай абрамленай мадэрнавымі пілястрамі на ўсю вышыню фасада, якая завершана трохвугольнам франтонам. Вуглы будынка фланкіраваны пілястрамі ў стылі мадэрну. Захаваліся металічныя: аконныя кветнікі, сцягатрымальнікі, кранштэйн для свяцільніка. Будынак носіць рысы неакласіцызма і мадэрну.

Источник: Виртуальный Брест
Автор: Да друку падрыхтаваў Юры Макарчук
Виртуальный Брест