Навучальны корпус 35 пяхотнага палка. Брэст, Паўночны гарадок, зав. Брэсцкіх Дывізій, 4

19  Ноября 2015 г.  в 13:43 : История города Бреста

Будынак штаба ўяўляе сабою дзвухпавярховы, прастакутны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Вонкавыя сцены рытмічна прарэзаны высокімі прастакутнымі вокнам з арачнымі перамычкамі. Дэкор сціплы: міжпаверхавы пас на дэнтыкулах і вянчаючы карніз. Будынак адносіцца да т.зв. “цаглянага стылю”.

Навучальны корпус 35 пяхотнага палка. Брэст, Паўночны гарадок, зав. Брэсцкіх Дывізій, 4

Будынак пабудаваны з цэглы для Брэст-Літоўскага гарнізону ў час будавання фартыфікацыйных аб’ектаў першай лініі Брэсцкай крэпасці ў 1878-1890 гадах. Вядома, што на зломе XIX – XX ст. у Паўночным Гарадку змяшчаліся: 149-ы пяхотны Чарнаморскі полк, 151-шы пяхотны Пяцігорскі полк, 152-гі пяхотны Уладзікаўкаскі полк і 19-ы сапёрны батальён. Напярэдадні першай сусветнай вайны будынак належыў 149-му пяхотнаму Чарнаморскаму палку.

Навучальны корпус 35 пяхотнага палка. Брэст, Паўночны гарадок, зав. Брэсцкіх Дывізій, 4 Навучальны корпус 35 пяхотнага палка. Брэст, Паўночны гарадок, зав. Брэсцкіх Дывізій, 4

149-й ПѢхотный Черноморскій ЕГО ИМПЕРАТОРСКАГО ВЫСОЧЕСТВА Великаго Князя МИХАИЛА НИКОЛАЕВИЧА полкъ” быў сфарміраваны 6 лістапада 1863 года з рэзервных батальёнаў Лейб-Гвардыі Яго Вялікасці і Апшэронскага Пяхотнага палкоў з дапаўненнем рэкрутаў як 3-х батальённы Чарнаморскі Пяхотны полк. 25 сакавіка 1864 года названы 149-м Чарнаморскім палком. 18 верасня 1971 года найменаваны 149-м Пяхотным Яго Імператарскай Высокасці Вялікага Князя Міхаіла Мікалаевіча. 1 жніўня 1874 года да палка далучаны 11-ы Каўказскі Лінейны батальён (сфармаваны ў 1834 годзе з батальёна Севастопальскага палка (потым – 75-й Пяхотны Севастопальскі полк), пад назвай Грузінскі Лінейны №13-ы батальён). В 1879 годзе батальёны палка пераведзены на 4-ротны склад.

Навучальны корпус 35 пяхотнага палка. Брэст, Паўночны гарадок, зав. Брэсцкіх Дывізій, 4

Палкавыя знакі: палкавы Георгіеўскi сцяг з надпісам: «За мужество и храбрость на войне с Кавказскими горцами и в особенности в 1831 году 25 Июня при кр. Внезапной и 1 Июля при Ахташ-Аухе», надпіс нададзены 19 лютага 1868 года 19-му Каўказскаму Лінейнаму батальёну, перайменаванаму ў 11-ы Лінейны батальён. Знакі на галаўныя ўборы, з надпісам, у 1-й роце: «За отличие при покорении Западного Кавказа в 1864 году», нададзены 20 красавіка 1865 г. Стралковай роце 19-га Каўказскага Лінейнага батальёна; у 2-м і 4-м батальёнах: «За отличие в Турецкую войну 1877 и 1878 годов», нададзены 13 кастрычніка 1878 года. На скобах сцягоў вензель Імператара Аляксандра II. Паходная Царква палка ў гонар Благавернага князя Аляксандра Неўскага заснавана ў 1864 годзе. Царква спадарожнічала палку ў паходах: 1) у Турэцкую вайну 1877-1878 гг., 2) у Руска-Японскую вайну 1904-1905 гг. Па прыходзе ў 1910 годзе з г. Уладзімір-Валынскі ў Брест-Літоўск, полк заняў пад палкавую царкву памяшканне, арэндаванае да таго Лібаўскім і Дубненскім палкамі. Пры казармах на Граеўскай слабодцы меркавалася будаўніцтва новай палкавой царквы. На сёння невядома які падпадзел 149-га Пяхотнага Чарнаморскага палка, займаў будынак, які мы маем на ўвазе.

Навучальны корпус 35 пяхотнага палка. Брэст, Паўночны гарадок, зав. Брэсцкіх Дывізій, 4

У 1920-1930- гадах тут, у Казармах імя маршала Юзефа Пілсудскага знаходзіўся 35-ы пяхотны полк Палескай акругі корпуса №IX. Будынак выкарыстоўваўся ў якасці навучальнага корпуса 35-га пяхотнага палка. У 1918 годзе на ўсёй тэрыторыі Любліншчыны стыхійна пачалі арганізоўвацца польскія ваенныя фарміраванні. З іх былі сфарміраваны 3 батальёны 35 пяхотнага палка: Замойскі, Краснастаўскі і Хелмскі. На той час меў назву Хелмскі полк. Кіраваў новымі вайсковымі часткамі камандуючы Хелмскай ваеннай акругай падпалкоўнік Рысь-Траяноўскі.

Толькі створаныя роты і нават узводы адразу накіроўваліся на баі з Украінскай Народнай Рэспублікай - на Валынскі фронт. Затым баі пад Уладзімірам-Валынскім, у Верхняй Сілезіі, з Чырвонай Арміяй пад Лагішыным, Лунінцам, Слуцкам, Гарадзішчам, Церабавым, Мышанкай, Калінкавічамі, Длугосёдло, Борково, Насельск, Дубна. Перамір’е напаткала полк у Трубах. 4 снежня полкавы сцяг быў узнагароджаны ордэнскім крыжом “Virtuti Militari”. Новы сцяг быў выкананы «Towarzystwom Przyjaciół Żołnierza Polskiego w Zakopanem i Zamościu». У сакавіку 1921 полк перайшоў у Ліду, затым у Чырвонае пад Ушай, у лістападзе 1922 у Лукава на месца дыслакацыі. У верасні 1925 35 полк быў пераведзены ў Брэст па-над Бугам, у Лукава застаўся І батальён, які далучыўся да палка толькі восенню 1928.

Навучальны корпус 35 пяхотнага палка. Брэст, Паўночны гарадок, зав. Брэсцкіх Дывізій, 4

У Брэсце полк знаходзіўся да красавіка 1939 года. 23 сакавіка 1939 года полк быў мабілізаваны, за 48 гадзін полк быў у поўнай баявой гатоўнасці. Па мабілізацыі полк налічваў 3200 чалавек, 700 коней і массу коннага транспарту. 9-11 красавіка полк чыгункай перавезены на Памор’е ў раён Букавец-Пшісерск. 1 верасня, каля 1 гадзіны ночы, полк у поўнай баявой гатоўнасці заняў пазіцыі ў раёне Тухольскіх азёр працягласцю 27 км, у 12 км ад дзяржаўнай граніцы. Першы дзень полк стрымліваў націск 3-й і 32-й нямецкіх пяхотных дывізій, 2-й матарызаванай дывізіі і 3-й бронетанкавай дывізіі ХІХ корпуса генерала Хайнца Гудэрыяна. Перавага ў людзях і ўзбраенні была значная. Аднак страты першага дня склалі каля 30 чалавек параненымі і забітымі. Раніцай 2 верасня полк пачаў наступленне па лініі Мінікава-Клянова.

Навучальны корпус 35 пяхотнага палка. Брэст, Паўночны гарадок, зав. Брэсцкіх Дывізій, 4

У баях полк страціў шмат салдат не толькі забітымі і параненымі, але і рассеянымі, страчаны быў увесь абоз. Засталіся толькі І батальён, рэшткі ІІ і ІІІ батальёнаў, разам 1000 салдат. Потым былі баі пад Крупоцыным, Крэнгелем. 12 верасня полк атрымаў загад абараняць пераправу праз Віслу пад Вышгарадам у вусці Бзуры. Раніцай 18 верасня 1939 года, рэшткі палка былі разбіты пад Віткавіцамі. 35 пяхотны полк перастаў існаваць, працягваючы бой да апошняга салдата з праціўнікам, які перасягаў ў колькасці і ўзбраенні.

У 1939-1941 гадах ў казармах Паўночнага гарадка дыслацыраваліся ў асноўным артылерыйскія часткі Чырвонай Арміі - 28-га стралковага корпуса, 6-й и 42-й стралковых дывізий 4-й арміі Заходняй асобай ваеннай акругі. На жаль невядома, якія канкрэтна падпадзелы. Да сённяшняга часу функцыя будынка, як адміністрацыйны – не змянялась, фасады не атрымалі значных змяненняў. Апошні уладальнік будынка в/ч 22156. Зараз будынак выкарыстоўваецца ў якасьці адміністрацыйнага будынка РУП “Брэсцкі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі”.

Источник: Виртуальный Брест
Автор: Подготовил к печати Юрий Макарчук
фото автора
Виртуальный Брест