Нядаўна створаны ў Берасці культурны цэнтр "Грунтоўня" распачаў цыкл перадкалядных творчых сустрэчаў. Майстар-класы па народным танцам, вырабу калядных масак, традыцыйнага святочнага аздаблення з саломкі, выцінанкі будуць адбывацца рэгулярна на працягу ўсяго месяцу. А па выніку арганізатары абяцаюць зладзіць святочную калядную імпрэзу.
У гэты чацвер у "Грунтоўні" ужо адбыўся першы танцавальны майстар-клас, на якім усе ахвочыя змаглі развучыць "Жураўля", "Кракавяк", "Падыспань", даведацца пра традыцыйныя беларускія інструманты і паслухаць сапраўдную жалейку.
Сярод бліжэйшых планаў аматараў традыцыйна культуры - майстэрня па вырабу калядных масак, што адбудзецца ўжо на гэтых выходных.
Нагадаем, культурны цэнтр Грунтоўня пачаў стварацца літаральна месяц таму, сіламі грамадска ініцыятывы "Грунт", якая з нядаўняга часу зарэгістравалася як культурна-асветніцкая установа. За плячыма актывістаў ужо не адзін вядомы берасцейцам культурны праект, шмат паспяховых мерапрыемстваў. Сярод найбольш вядомых можна назваць серыю этна-вечарынаў Зюзя-club, грамадскую кампанію "Берасце старадаўняе", экскурсіі і вандроўкі для моладзі з нагоды юбілеяў значных гістарычных падзеяў і шмат іншага.