МЗС Беларусі: працуем над стварэннем умоў для малога памежнага руху з Польшчай

11  Октября 2014 г.  в 16:32 : Граница, таможня, пограничники

Паводле інфармацыі Міністэрства замежных спраў Беларусі, у механізме Малога памежнага руху з Польшчай маюцца асобныя праблемныя пытанні. На дадзены момант зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі ладзіцца праца, скіраваная на стварэнне ўмоваў для рэалізацыі пагаднення.

 

МЗС Беларусі: працуем над стварэннем умоў для малога памежнага руху з Польшчай

Пра гэта заявіў старшыня Берасцейскага абласнога савету дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў у лісце да каардынатара берасцейскага гарадскога аргкамітэтут па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Аляксандра Храпко ў адказ на калектыўны зварот грамадзян па гэтым пытанні.

Нагадаем, у Берасці 3 верасні адбылася сустрэча консула Генеральнага кансуляту Польшчы Ганны Навакоўскай і першага дарадцы, кіраўніка візавага аддзелу дыппрадстаўніцтва з кіраўніцтвам аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” на Берасцейшчыне – кіраўніком абласной арганізацыі Змітром Шурхаем і кіраўніком гарадской Аляксандрам Храпко. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася тэма Малога памежнага руху паміж (МПД) Беларуссю і Польшчай.

Источник информации: http://bchd.info/

Варшавка в Viber - Общение на тему перехода границы под Брестом - Варшавка в Telegram