Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Палескія вёскі ў аб’ектыве нямецкага вайскоўца

9  Октября 2014 г.  в 18:10 : История города Бреста

На інтэрнэт-аўкцыёне ebay прадаюцца здымкі часоў Першай сусветнай вайны. На продаж выстаўлены асобныя здымкі некалішняга альбому нейкага нямецкага вайскоўца, што праходзіў службу ў 1916—1918 гадах на Палессі. На фота адлюстраваныя выявы горада Берасце і сучасных палескіх вёсак Берасцейскай вобласці: Страдзеч, Заброддзе, Хабовічы, Рухавічы, Зарэчка, Ягмінава. Галік, Ямнік, Выгода, Валянскае возера, Белазёрскі канал, Селішча, Дывін, Драгічын, Леплеўка, Дамачава.

Палескія вёскі ў аб’ектыве нямецкага вайскоўца
Зарэчка

Адметнасьць здымкаў ў тым, што на фота адлюстраваныя шмат будынкаў, могілак і храмаў, якія не захаваліся. Мы можам пабачыць побыт тагачасных палешукоў, сярод якога даводзілася жыць кайзераўскім ваенным.

Кожны здымак невядомы жаўнер пазначыў подпісам на друкаванай машынцы. Відаць, што памяць пра тую вайну была для яго значнай. Прадавец палічыў першачарговы кошт аднаго здымкаў 5 еўра. Але каб сабраць усю калекцыю, давядзецца значна выдаткавацца.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Здымкі, што пакінулі нам выявы побыту нашых продкаў, хутчэй за ўсё не паўсталі б за часамі Расейскай Імперыі. Ні тэхнічных магчымасцяў, ні цікавасці да ўскрайкаў імперыі ў рускіх тады не было.

Руслан Равяка, Баранавічы

Источник информации: http://


На самом деле там присутствуют и другие фото, мы постарались собрать под вторым спойлером осавшиеся:

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!