Выстава з нагоды шасцісотгоддзя Белавежскай пушчы (фота)

27  Октября 2009 г.  в 15:36 : Беловежская пуща

У Мастацкім музеі Брэста экспануюцца некалькі дзясяткаў карцін Славаміра і Міраслава Рыбакоў з польскіх Сямятычаў і шэрагу беларускіх, у асноўным брэсцкіх, мастакоў.

Сёлета спаўняецца 600 гадоў наданню Белавежскай пушчы запаведнага статуса. Некаторыя творы выставы, як карціна брэсцкага мастака Сяргея Казака, адлюстроўваюць пэўную своеасаблівасць гэтага статуса. Мясцовых жыхароў ён абмяжоўваў у карыстанні дарамі прыроды, а для “моцных гэтага свету” Белавежская пушча заўсёды была месцам паляўнічых уцех. З часоў Сярэднявечча тут палявалі ўзімку каралі ды князі, потым расейскія цары, а ў навейшыя часы савецкія кіраўнікі, прыкладам, Мікіта Хрушчоў і Леанід Брэжнеў.

Просты грамадзянін і сёння за мех апенек, сабраных побач з вальерамі зуброў, можа атрымаць вялікі штраф. А вось паляванне набыло новую форму: замежнікам за валюту дазваляюць адстрэльваць выбракаваных альбо проста залішніх колькасцю зуброў, аленяў ды дзікоў.

Ніхто з мастакоў не прапанаваў выставіць карціну з бацькам Булак-Балаховічам, які цесна знітаваны з Пушчай. Генерал Балаховіч, які ў час ваенных акцый 20-х гадоў мінулага стагоддзя аб’явіў сябе камандзірам арміі Беларускай дзяржавы, спачатку вёў у Белавежскай пушчы і яе ваколіцах напаўпартызанскае змаганне супраць бальшавікоў, а пасля заканчэння вайны працаўладкаваў частку свайго войска на лесараспрацоўку.

Выстава ў Брэсце зладжаная з ініцыятывы бацькі і сына Рыбакоў. Славамір Рыбак падараваў Мастацкаму музею дзве свае карціны.

Выстава будзе адкрытая 28 кастрычніка.

Славамір Рыбак. У ваколіцах Пушчы

Славамір Рыбак. У ваколіцах Пушчы

Славамір Рыбак. Палац гродзенскага губернатара

Славамір Рыбак. Палац гродзенскага губернатара

Міраслаў Рыбак. Вёска ў Пушчы

Міраслаў Рыбак. Вёска ў Пушчы

Сяргей Казак. Паляванне князя Вітаўта і караля Ягайлы

Сяргей Казак. Паляванне князя Вітаўта і караля Ягайлы

Мікола Маеўскі. Белавежская пушча

Мікола Маеўскі. Белавежская пушча

Іван Рудчык. Белавежская пушча

Іван Рудчык. Белавежская пушча

Источник информации: http://regionby.org/