Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Родная мова ў цiкавым выкладаннi "Мова нанова"

28  Апреля 2014 г.  в 12:59 : Музыка, кино, музеи, выставки

27 красавіка ў Берасце на адкрыццё філіялу менскіх курсаў “Мова нанова”, арганізаванага групай неабыякавых берасцейцаў па ўласнай ініцыятыве, завіталі заснавальнікі - журналіст Глеб Лабадзенка і філолаг Алеся Літвіноўская. Яны правялі першы занятак і заклікалі ўсіх берасцейцаў зрабіць крок насустрач роднай мове дзякуючы курсам.

Родная мова ў цiкавым выкладаннi "Мова нанова"

Заняткі будуць праводзіцца кожную сераду а 19:00 ў будынку ўніяцкай царквы па адрасе Дворнікава, 63. У далейшым выкладчыкамі будуць шаноўныя Яўген ды Інга. З самага пачатку арганізатары абвясцілі: “Не саромцеся і не бойцеся размаўляць па-беларуску, нават памылкі, гэта вашы крокі наперад”.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Курсы "Мова Нанова" існуюць са студзеня 2014 года і, акрамя Мінску, ёсць ужо ў Бабруйску, Гародне, Баранавічах,Нясвіжы, Кракаве. Адрозненне гэтых курсаў ад іншых ў тым, што пачаць вывучаць мову можна з любога занятку, не абавязкова з першага, тут няма адзнак і няма звыклай строгай схемы пабудовы і правядзення заняткаў. Курсы больш падобныя на адукацыйнае шоў, якое заўсёды прыемна паглядзець пасля працоўнага дня.

вiдэа - Gleb Labadzenka

Заняткі праводзяцца ў вольнай форме і сапраўды адразу абуджаюць цікавасць і захапленне беларускай мовай не толькі ў дарослых слухачоў, але і ў дзяцей школьнага ўзросту. Найбольш падрабязную інфармацыю аб кусрах і раскладзе заняткаў можна атрымаць тут. Наступныя заняткi адбудуцца 30 красавiка а 19.00 і абяцаюць быць яшчэ цікавей.