Ад 7 тысяч рублёў за бульбу да 120 тысяч за цяляціну: цэ­ны на Брэсц­кім цэнтральным рын­ку

12  Марта 2014 г.  в 13:29 : Бизнес, экономика, аналитика

Ад 7 тысяч рублёў за бульбу да 120 тысяч за цяляціну: цэ­ны на Брэсц­кім цэнтральным рын­ку"Буль­ба-цы­бу­ля, буль­ба-цы­бу­ля - баць­ка, ма­ту­ля, баць­ка-ма­ту­ля…", на­пі­саў ад­ной­чы па­эт, каб перадаць свае ўра­жан­ні, звя­за­ныя з на­вед­ван­нем баць­коў­ска­га до­ма. Так і на ры­нак мы, га­ра­джа­не, нярэдка ідзём, каб знай­сці неш­та, што хоць ад­да­ле­на на­га­дае ко­ліш­нія са­мыя смач­ныя ў све­це вясковыя сня­дан­кі.

Усе ганд­ля­ры на мяс­ных ра­дах Брэсц­ка­га цэнт­раль­на­га рын­ку друж­на за­пэў­ні­ва­юць, што іх пра­дук­цыя свой­ская, не­ка­то­рыя ўпэў­не­на на­зы­ва­юць на­се­ле­ныя пунк­ты, дзе гэ­та сві­ні­на або яла­ві­чы­на гадавалася. Але знаў­цы даў­но мне пад­ка­за­лі, што тыя, хто зай­ма­ец­ца га­доў­ляй сві­ней на про­даж, кормяць жывё­лу па ра­цы­ё­не, на­блі­жа­ным да схе­мы комп­лек­су. Ха­ця ёсць, вя­до­ма, і вяс­коў­цы, што вы­рас­ці­лі на пад­вор­ку ад­на­го-двух ка­бан­чы­каў на про­даж. Так што тут не ўга­да­еш: як па­шан­цуе.

Даў­на­ва­та не бы­ла на цэнт­раль­ным рын­ку і за­ўва­жы­ла, што па­ча­лі пра­да­ваць шмат хат­ніх паўфабрыка­таў: каў­ба­сы, "паль­цам пха­ныя", ру­ле­ты для за­пя­кан­ня, а так­са­ма ўжо за­пе­ча­ныя, га­то­вы фарш. Нека­то­рыя ганд­ля­ры, па­доб­на, на гэ­тым спе­цы­я­лі­зу­юц­ца. Цэ­ны, вя­до­ма, вы­шэй­шыя, чым на сы­рую прадук­цыю. Але для ля­ні­вых (чы­тай, су­час­ных) гас­па­дынь са­мае тое.

Цэ­ны на Брэсц­кім цэнт­раль­ным рын­ку

Сыр цвёр­ды — 75-100 ты­сяч
Буль­ба — 7 ты­сяч
Цы­бу­ля — 8 ты­сяч
Морк­ва — 5-7 ты­сяч
Яб­лы­кі — 8-12 ты­сяч
Ба­на­ны — 14-18 ты­сяч
Яла­ві­чы­на — 70-80 ты­сяч
Ця­ля­ці­на — 80-120 ты­сяч,
Сві­ні­на — 60-70 ты­сяч
Са­ла са­лё­нае — 45-55 ты­сяч
Ку­ры­ца (туш­ка) — 23-27 ты­сяч Карп све­жы — 23-30 ты­сяч
Таў­ста­ло­бік све­жы — 21-25 ты­сяч
Скумб­рыя за­ма­ро­жа­ная — 44 ты­ся­чы

Па­ха­дзіў­шы па цэнт­раль­ным рын­ку, пры­хо­джу да вы­сно­вы, што вы­бар тут боль­шы і цэ­ны кры­ху ніжэйшыя, чым на на­шым рын­ку мік­ра­ра­ё­на Ка­ва­лё­ва, дзе я звы­чай­на раб­лю па­куп­кі. По­бач з до­мам атварвац­ца зруч­на, а за зруч­насць, ві­да­воч­на, трэ­ба пла­ціць. Ка­лі ж нех­та ад­дае пе­ра­ва­гу свой­ска­му мясу, то вар­та шу­каць вяс­ко­ва­га гас­па­да­ра. Мі­ну­лай во­сен­ню я ку­пі­ла па­ло­ву ту­шы не­вя­лі­кай свін­ні ў вёс­цы, дзе зна­хо­дзіц­ца мой дач­ны до­мік. У пе­ра­раз­лі­ку на ры­нач­ныя цэ­ны, мо­жа, і атры­ма­ец­ца на якую ты­ся­чу да­ра­жэй за кож­ны кі­ла­грам, за­тое я дак­лад­на ве­даю, што гас­па­ды­ня На­стас­ся Уладзіміра­ўна не вы­ка­рыс­тоў­вае ні ан­ты­бі­ё­ты­каў, ні гар­ма­наль­ных да­ба­вак.

Источник информации: Свят­ла­на Яскевіч, Звязда