Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

План устаноўкі манументаў у 2009 - 2012 гг. на Пружаншчыне выкананы на 0%

7  Февраля 2013 г.  в 22:26 : Здоровая нация, спорт
План устаноўкі манументаў у 2009 - 2012 гг. на Пружаншчыне выкананы на 0%

Газета "СБ.Беларусь сегодня"выказвае заклапочаннасць, што праект зводнага плану ўстаноўкі манументальных збудаванняў у Рэспубліцы Беларусь у 2009 — 2012 гг. выкананы не поўнасцю.

Міністэрскі спіс налічвае каля 70 пазіцый. Гэтыя прапановы былі атрыманы ад мясцовых уладаў, якія бралі на сябе фінансаванне рэалізацыі праекту.

Што тычыцца Пружаншчыны, то мясцовыя ўлады збіраліся фінансаваць наступныя аб'екты:

1.Г.п. Шэрашава, Пружанскі раён. Мемарыяльны знак у гонар Міхаіла Баброўскага, філосафа і рэлігійнага дзеяча ХІХ ст.
2.В. Доўгае, Пружанскі раён. Мемарыяльны знак да 200-годдзя з дня нараджэння Ю.І. Крашэўскага, знакамітага пісьменніка ХІХ ст.
3.Г.п. Ружаны, Пружанскі раён. Мемарыяльны знак у гонар канцлера ВКЛ Льва Сапегі.
4.Пружаны. Помнік спеваку Міхаілу Забэйду-Суміцкаму.

2012 год прайшоў. Надыйшоў час падвесці вынікі працы. Невядома, ці было выдзеленае фінансаванне ў 2009-2012 гадах, але, нажаль, ні першага, ні другога, ні трэцяга, ні чацвёртага аб'екту так і не з'явілася...