Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Берасцейскі графіціст Продак адкрыў твар. Агляд падзеяў культуры

19  Сентября 2012 г.  в 12:55 : Музыка, кино, музеи, выставки

Берасцейскі графіціст Продак адкрыў твар. Агляд падзеяў культурыТаямнічы мастак з’явіўся ў Берасці. Апошнім часам жыхары гораду заўважылі на сценах вялікія і маленькія малюнкі старых і малых, мужчынаў і жанчын, выявы жывёлінаў і птушак, – выкананыя ў адным стылі, каляровымі фарбамі. Ля некаторых графіці ёсць подпіс – “Продак”. Нашай здымачнай брыгадзе ўдалося высветліць асобу таленавітага аўтара. Продку 21 год, а завуць яго Максім.

МАКСІМ САМАСЕВІЧ, ГРАФІЦІСТ:
«Калі ты паглядзіш на арнамент, у цябе ў мозгу можа пераклініць, і ты даведаешся новае пра Радзіму і Бацькаўшчыну. Аб продках, што жылі шмат тысяч гадоў таму і сілкаваліся энергіяй прыроды ды космасу, каб радавацца жыццю».

Аднак творчасць Максіма вітаецца далёка не паўсюль. Хлапцу ўжо даводзілася даваць тлумачэнні. А некалькі ягоных малюнкаў зафарбавалі гарадскія службы. Бываюць і супрацьлеглыя выпадкі, калі мастака просяць размаляваць – да прыкладу, гараж. Шмат каму асабліва падабаецца нацыянальны каларыт малюнкаў – Максім часта аздабляе іх элементамі беларускага арнаменту. 

МАКСІМ САМАСЕВІЧ, ГРАФІЦІСТ: 
«Калі чалавек глядзіць на шэрую сцяну і ходзіць каля гэтай сцяны на працу, у краму, па справах, то ён прызвычайваецца да ўсяго, і ягоны мозг не шукае ідэяў. А калі нешта на сцяне з'яўляецца новае, то мозг бачыць, думае пра гэта ды, магчыма, нешта згенеруе».

Пабачыць працы жыўцом можна на берасцейскіх вуліцах Астроўскага і 17-га верасня – аднак трэба паспяшацца, бо большасць графіці месціцца на будынках, прызначаных пад знос.

.eu