Жнівеньскі карагод
"Вёска, якая не павінна знікнуць" - праект, які ўжо другі год вандруе па Берасцейшчыне.
Яго стваральнікі - энтузіясты з грамадскага аб'яднання "Тур" - мастакі і этнографы, - намагаюцца захаваць непаўторныя вобразы маленькіх палескіх вёсачак. Чарговым адрасам этнаграфічнага свята стала вёска Агдэмер Драгічынскага раёна. Яе жыхароў запрасілі на "Жнівеньскі карагод".