Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Брэсцкія арыентыроўшчыкі спадзяюцца знайсці "Папараць кветку"

15  Июня 2012 г.  в 10:02 : Отдых, туризм, путешествия

У ноч з 7 на 8 ліпеня адбудзецца фестываль начнога інтэлектуальнага арыентавання "Папараць кветка".

Брэсцкія арыентыроўшчыкі  спадзяюцца знайсці "Папараць кветку"Роўна апоўначы каманды адправяцца на пошукі загадкавай кветкі па сямі пялёстках дыстанцыі. За 5 гадзін неабходна будзе не толькі сабраць кантрольныя пункты, але правільна адказаць на пытанні-загадкі размешчаныя на гэтых жа кантрольных пунктах. Правільныя адказы дазволяць падвоіць кошт КП і зарабіць больш ачкоў. Такім чынам перамагчы можа не толькі самая хуткая або самая вопытная каманда, але і каманда пачаткоўцаў, якія валодаюць шырокім кругаглядам ведаў. Пытанні будуць тычыцца любой вобласці ведаў.

Далучыцца да сыята можа кожны жадаючы. Для таго, каб прыняць удзел у спаборніцтвах неабавязкова быць дасведчаным арыентавальнiкам. Пераможцы будуць узнагароджаны граматамі і галоўным прызам, такім жа таямнічым як "Папараць кветка". Але, ёсць адно АЛЕ. Дадзеныя спаборніцтвы змогуць адбыцца пры ўмове папярэдняй рэгістрацыі. Зарэгістравацца можна на афіцыйным сайце КСО "Бярэсце", у суполцы КСО "Бярэсце Укантакце альбо на Фэйсбуку.

Больш інфармацыі пра фестываль начнога інтэлектуальнага арыентавання "Папараць кветка" можна знайсці тут.

Источник информации: http://ksoberestje.ucoz.ru/