Программа кулинарного фестиваля "Мотальскія прысмакі". Он состоится уже в эти выходные

12  Августа 2023 г.  в 08:21 : Брестская область

XII Международный фестиваль фольклора "Мотальскія прысмакі" пройдет в агрогородке Мотоль Ивановского района 12-13 августа. Праграма фестывалю

12 жніўня

З 11.00 працуюць:
– гандлёвыя і выставачныя падворкі майстроў «Мотальскія спакусы на розныя густы»;
– дэгустацыйны кэйтэрынг па-мотальску «Запрашаем на мясцэ, сальцэ, вінцэ і каўбаскі кальцэ»;
– хлебныя лаўкі «З рога ўсяго многа»;
– мядовы падворак «Ешце мядок – будзе ладок»;
– традыцыйная кухня маталян «Мотальскія цыбрыкі»;
– выстава-дэгустацыя страў і напояў «Мясцовыя
разнасолы»;
– «Мотальская гандлёвая суполка»: прэзентацыя прадукцыі мясцовых прадпрыемстваў і фермерскіх гаспадарак;
– дэгустацыйныя бульбяныя рады;
– кухня святочнага настрою «Хто ў Моталі бывае, той добра адпачывае» (пляцоўкі народнай музыкі і гумару; майстар-класы палескіх пабытовых танцаў і інш.).

Галоўная пляцоўка свята:
12.00-14.00 – урачыстае тэатралізаванае шэсце і адкрыццё фэсту «У адзінстве міру і сяброўства» (у ім прымаюць удзел творчыя калектывы рэгіёнаў Беларусі, Расіі, прадстаўнікі дыяспар, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, прадстаўнікі дэлегацый з іншых краін);
16.00-17.00 – канцэртная праграма ансамбля песні і танца «Казачья застава» (г. Пенза, Расія);
18.00-19.00 – канцэртная праграма «Сестры Груздевы» (г. Мінск);
22.30-23.30 – шоу-праграма з удзелам фольк-групы «Забабоны» (г. Мінск);
23.30-23.45 – святочны феерверк;
23.45-01.00 – канцэртная праграма кавер-групы «PLATINUM BAND» (г. Мінск).

Пляцоўка «Каля млына»:
15.00-16.30 – канцэртна-гумарыстычная дзея
«Мотальская зборня»;
17.00-19.00 – святочны канцэрт з удзелам гасцявых калектываў «Наш Моталь вітае славутых людзей, усіх дарагіх і шаноўных гасцей».

Плошча Боны Сфорцы:
21.00-22.15 – фестывальны баль «Мотальскія
выхілясы».

13 жніўня

10.00-11.00 – круглы стол «Нацыянальная кухня – ключ да дружбы народаў»;
11.00-15.00 – выстава-кірмаш выпечкі «Дэсерты ад юных кулінараў»;
13.00-14.30 – «Мотальскія перазвоны»: многа-
жанравы фестываль дзіцячай і юнацкай творчасці (намінацыі: вакальнае, харэаграфічнае, інструментальнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, тэатр моды, спартыўна-паказальныя выступленні);
13.00-14.00 – стол сяброўства «Прысмакі для гасцей з усіх валасцей!..»;
15.00-16.00 – «Нашы сэрцы для вас адкрываем, а над Моталем фэст хай лунае!»: урачыстае закрыццё фэсту, гала-канцэрт і ўзнагароджанне калектываў.

Источник: janow.by