У вёсцы Вістычы прайшла персанальная выстаўка твораў беларускага разьбяра і графіка Аляксандра Лазеркі. “Асоба на падворку” - афіша з такой назвай вісела на зробленай з покрыва сцэне. Пад гукі віяланчэлі Аляксандр вершамі пачаў прэзентацыю сваіх работ, на якую былі запрошаны сябры мастака.
Для ўвасаблення сваіх ідэй мастак выкарыстоўвае прыродны матэрыял. Сярод Берасцейскіх калег Аляксандр Лазерка вылучаецца сваім філасафізмам у творах. Кожны яго твор прымушае разгадваць задуму аўтара і адначасова задумацца пра сэнс жыцця. Некаторыя работы майстра можна паглядзець у Мастацкім музеі нашага горада.