В Ляховичах водитель легковушки сбил женщину на переходе

20  Декабря 2021 г.  в 19:19 : Брестская область

20 снежня напачатку дзявятай гадзіны раніцы па вуліцы Арлоўскага (за кальцом, у бок вуліцы Леніна) ў Ляхавічах вадзіцель аўтамабіля не прапусціў пешахода.

Па папярэдняй інфармацыі, ляхавічанка 1992 г.н. пераходзіла дарогу на нерэгулюемым пешаходным пераходзе. Вадзіцель “Опель Вектра” 1974 г.н. не заўважыў пешахода і ўчыніў на яе наезд. З цялеснымі пашкоджаннямі пацярпелая дастаўлена для аказання меддапамогі ў райбальніцу.

На машыне ўстаноўлены зімовыя шыны, вадзіцель – індывідуальны прадпрымальнік, які нядаўна пражывае ў райцэнтры, быў прышпілены рамянём бяспекі, цвярозы. Устаноўлена, што ён не меў допуску для ўдзелу ў дарожным руху.
Вадзіцелям і пешаходам ва ўмовах зімовага надвор’я варта быць вельмі пільнымі, у цёмны час сутак не грэбаваць святлоадбівальнымі элементамі.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ