У Брэсце вырастуць кошты не толькі на паліва, але і на таксі. Раней таксі мог сабе дазволіць не кожны жыхар горада над Бугам, а з павышэннем коштаў на гэтую паслугу – змогуць дазволіць адзінкі.
“Большасць людзей пытаецца ў мяне, колькі каштуе даехаць да таго ці іншага месца, а дазнаўшыся кошт адмаўляюцца ад паслугі,” - адзначае берасцейскі таксіст Уладзіслаў.
- На 3000 да 5 кіламетраў будзе даражэй, калі цяпер 12000, то будзе 15000. а цяпер як цэны падняліся на таксі будзе менш людзей ездзіць, іх колькасць зменшылася пасля апошняга падаражэннем.
Як падкрэслівае Уладзіслаў, у хуткім часе можна будзе чакаць не толькі павышэнняў коштаў на таксі, але і на грамадскі транспарт.