Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

"Стоп-бензін" у Брэсце

23  Мая 2011 г.  в 23:34, показов: 3281 : Автомобили, транспорт, ГАИ, ДТП


Брэстаўчане далучаюцца да акцыі "Стоп-бензін", што пройдзе заўтра, 24 мая, а 19.00. На гэты раз план правядзення акцыі арганізатары трымаюць у таямніцы, паколькі ёсць верагоднасць яе срыву Камітэтам дзяржбяспекі. Сустракаюцца ўдзельнікі акцыі каля ўваходу ў Брэсцкую крэпасць.

Зміцер Шурхай, адзін з арганізатараў акцыі, падкрэслівае, што план дзеянняў удзельнікі дазнаюцца непасрэдна за некалькі хвілінаў да пачатку акцыі:

- Мы ўжо чакаем павышэння кошту на паліва, павялічваецца курс даляра. І адпаведна павышаецца кошт на ўсе віды паліва. Мы падрыхтаваліся ўжо да акцыі. Усё трымаецца ў сакрэце, падрабязнасці ведае невялікае кола людзей, усе дэталі акцыі будуць паведамлены на пачатку акцыі на месцы збора.

Акцыя пройдзе па ўсіх абласных гарадах Беларусі. Папярэдняя акцыя была праведзена 28 красавіка.

Аліса Поль,, Брэст.