Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Брэсце ўшанавалі памяць ахвяраў тэракта

21  Мая 2011 г.  в 20:18, показов: 2430 : Праздники, события, мероприятия


У памяць аб загінуўшых 11 красавіка ў тэракце ў Мінску на станцыі метро Кастрычніцкая прадстаўнікі брэсцкіх дэмакратычных сіл усклалі кветкі, ды запалілі свечкі каля нулявога кіламетра. 20 мая – роўна 40 дзён з моманту трагедыі.

Як адзначае Уладзімір Вуек, сябра Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, вельмі прыкра, што пра загінуўшых людзей у сродках масавай інфармацыі забыліся так хутка:

- На жаль, недастаткова інфармацыі ў дзяржаўных СМІ. Прайшло сорак дзён з моманту трагедыі, у якой загінулі нашыя суграмадзяне. Мы назіраем такую карціну, што сёння ўлады маўчаць аб гэтым, не памінаюць, не праводзіцца ніякіх мерапрыемстваў. Ствараецца ўражанне, што дзяржава не памаятае сваіх грамадзян.

Ганна Канюс, старшыня брэсцкай гарадской арганізацыі БСДП "Грамада" падкрэслівае, што брэстаўчане будуць заўсёды памятаць пра загінуўшых у тэракце:

- Гэта была акцыя павагі да тых, хто загінуў сорак дзён таму. Мы пра іх памятаем, яны заўжды будуць з намі.

Нягледзячы на тое, што з моманту тэракта мінула сорак дзён, у шпіталях на лячэнні застаецца больш за дваццаць чалавек.

Аліса Поль,, Брэст.

Фота аўтара.
 

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!