Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Брэсце раскупаюць бытавую тэхніку

21  Мая 2011 г.  в 20:16, показов: 3071 : Бизнес, экономика, аналитика


У Брэсце ў Гіпермаркеце "Карона" раскупілі літаральна ўсю бытавую тэхніку. У брэстчанаў засталася апошняя магчымасць набыць электрапліту, некалькі ноўтбукаў ды прас, што самотна стаяць на паліцах.

Як сцвярджаюць самі прадаўцы, тэхніку разабралі за два дні і такога ажыятажу яны яшчэ ніколі не назіралі.

Брэсчанін Вячыслаў Лаўрысюк лічыць, што ў Беларусі павышэнне коштаў, у тым ліку на тэхніку, не тлумачыцца ні ў адным з дзяржаўных СМІ:

- Я скажу, што ўся тэхніка ў нас падаражэла, кошты шалёныя, змяняе іх невядома хто і як. У сродках масавай інфармацыі, не па тэлебачанню няма нармальнага тлумачэння, ўсё неяк крыецца, ўся для народа адным словам.

Брэстчане спяшаюцца набыць тэхніку, паколькі наступны завоз будзе ў два разы даражэйшы.

Аліса Поль,, Брэст.

Фота аўтара.
 

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!