Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Выставу “Цень Іерусаліма” можна ўбачыць у Брэсце

1 19  Мая 2011 г.  в 19:45, показов: 2486 : Музыка, кино, музеи, выставки


Больш за 40 фотаздымкаў з лепшых куткоў Іерусаліма брэстаўчане могуць паглядзець у брэсцкай абласной выставачнай зале. Усе фатаздымкі, што прадстаўлены на выставе “Цень Іерусаліма”, зроблены ўкраінскім фатографам Леанідам Падрулям, які ўжо шмат гадоў жыве і працуе ў Ізраіле.

Як адзначае часова павераны ў справах дзяржавы Ізраіль консул у Рэспубліке Беларусь Анна Азары, галоўная задача выставы – паказаць прыгажосць Іерусаліма, не закранаючы бок рэлігіі:

- Гэта спроба паказаць дух Ізраіля. Паказаць яго не толькі з яўрэйскага боку, але і з другіх рэлігій, бо трэба памятаць, што Ізраіль гэта цэнтр монатэістычных рэлігій – яўрэйства, хрысціянства і іслам. Фатограф вельмі моцны – нам падабаецца.

Фотавыстава “Цень Іерусаліма” пабывала ў шматлікіх краінах свету, у Беларусі – Брэст другі горад пасля Мінску, які наведала выстава. Паглядзець яе ў Брэсце можна з 19 мая па 5 чэрвеня.

Аліса Поль, Брэст, .




Система Orphus