Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Брэсцкім дзяржаўным педагагічным універсітэце абмяркоўвалі праблему правоў чалавеку

19  Мая 2011 г.  в 10:17, показов: 2509 : Политика, власть, оппозиция


У Брэсцкім дзяржаўным педагагічным універсітэце абмяркоўвалі праблему правоў чалавеку ў рамках навукова-метадычнага семінару “Правы чалавека: разуменне і роля ў сучасным грамадстве”. Адмыслова на семінар прыехалі выкладчыкі з Гомеля, Гродна і Баранавіч.

Перад прысутнымі супрацоўнікамі ўніверсітэтаў і студэнтаў выступіў кансультант па правам чалавека Прадстаўніцтва Асацыяцыі Аб’яднаных Нацый у Рэспубліцы Беларусь Алеся Відрук, якая між іншага адзначыла, што перад зваротам у ААН трэба прайсці беларускую сістэму правасуддзя ў пошуках справядлівасці, што зрэдку робяць грамадзяне.

- У Беларусі ты можаш абараняць любыя правы, дзеля гэтага ёсць судовая сістэма. Усе правы чалавека павінны абараняцца праз суд. І гэта асноўнае патрабаванне. Ты не можаш звярнуцца ў Камітэт ААН па правам чалавека да таго моманту, пакуль не будзе вычарпаныя ўнутраныя сродкі прававой абароны, а гэта значыць – звяртанне ў суд у сваёй краіне, атрыманне рашэння і ў выпадку нязгоды з абскарджваннем гэтага рашэння ў цябе паўстае права звяртання ў міжнародны суд. Таму ў прынцыпе галоўным месцам абароны правоў чалавека павінны быць суды сваёй краіны.

Кансультант па правам чалавека адзначыла, што тыя заявы з Беларусі, якія трапляюць у ААН не прайшоўшы ўсю судовую працэдуру, фактычна не маюць моцы і да разгляду не даходзяць.

Зміцер Кісель,, Брэст.