Тэма “За здаровы лад жыцця”, якая прапанавана да конкурсу маладой паэзіі ў рамках Дня шведскай і беларускай літаратуры ніякім чынам не замінае маладым талентам праявіць свае магчымасці, кажуць арганізатары конкурсу, і таму ў маладых творцаў не павінна быць хваляванняў за нейкія абмежаванні.
Каардынатар конкурсу ў Брэсце Вера Волкава між іншага адзначыла, што для творчага чалавека межаў быць не можа, бо насамрэч ніхто не прымушае пісаць пра СНІД, альбо спартовыя спаборніцтвы, гэта вельмі глыбокая тэма.
- Любая тэма можа падыйсці, галоўнае каб было пісьменна і прафесійна. Калі я ўжо пішу пра каханне, то калі ў мяне чыстыя, нармальныя адносіны, то ўсё ясна, здаровы лад жыцця. У нас журы будуць на гэта ўважліва. Мы прыблізна тэму вызначылі, бо хвалюе – яе яны кахаюць, як жывуць.
Тэма да конкурсу ў 2011 годзе падабрана непасрэдна арганізатарамі, якія ў сваю чаргу займаюцца пытаннямі здаровага ладу жыцця, таму ўсё звязана лагічна, кажа каардынатарка. Прыём заявак да ўдзелу скончаны і зараз журы адбірае 20 лепшых твораў, аўтараў якіх да 25 мая папярэдзіць аб выніках.