Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Берасцейскія ўлады не дазваляюць музычны фестываль “Men’s Fest”

18  Мая 2011 г.  в 15:52, показов: 3405 : Музыка, кино, музеи, выставки


У правядзенні берасцейскага адборачнага туру першага фестываля беларускамоўных гуртоў “Men’s Fest” адмовілі. У сувязі з гэтым, арганізатары фестываля перанеслі дату з 13 траўня на 3 чэрвеня.

Адзін з арганізатараў мерапрыемства Зміцер Назараў падкрэслівае, што афіцыйнай забароны на правядзенне фестываля не было:

- У нас ніхто афіцыйна не забараняе і не адмаўляе ў правядзенні мерапрыемства, проста робяць нейкія крокі. Вось, што тычыцца “Men’s Fest” проста не сагласоўвалі рэкламу, кожны мой крок у бок ідэалогіі даканчваўся тым, што то адзін гурт не падаваецца, то другі, ёсть пытанні то да аднаго, то да другога гурта. Ніхто не мог мне прад’явіть прычыну, з нагоды чаго не можа адбыцца гэты фэст. Калі я быў вельмі ўніклівы, проста патэлефанавалі да ўладальніка пляцоўкі, як гэта заўжды робіцца і сказалі, каб не мяшаўся ў такія вось справы, каб не лез.

Як адзначае Зміцер Назараў, фінал Men’s Fest пройдзе не у Берасці, як планавалася раней, а ў Мінску, паколькі там прасцей узгадняць з мясцовымі ўладамі правядзенне такіх мерапрыемстваў. Дата правядзення фінала пакуль застаеца невядомай.

Аліса Поль,, Брэст.