Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Міжнарождны дзень сям'і на Брэстчыне

12  Мая 2011 г.  в 11:28, показов: 2658 : Праздники, события, мероприятия


На Брэстчыне праходзяць мерапрыемствы прысвечаныя Міжнароднаму дню сем’яў, які штогадова з 1993 году адзначаецца 15 траўня. Галоўнай мэтай мерапрыемстваў з’яўляецца заклік да грамадкасці з неабходнасцю звярнуць увагу на важнасць сямейных каштоўнасцей і роля сям’і ў жыцці чалавека.

Мерапрыемствы праходзяць у розных формах, гэта і спартовыя спаборніцтвы, выставы малюнкаў юнакоў, прагляд кінастужак аб сем’ях. Супрацоўнік спартовай установы “Ровесник” Паліна Якушэнка кажа, што ўсе конкурсы і акцыі скіраваныя на узмацненне семейных адносінаў:

- Мы намагаемся арганізоўваць разнастайныя спартовыя мерапрыемствы, праз якія збіраемся прыцягваць бацькоў і дзяцей. Таксама арганізоўваецца выстава малюнкаў у якіх дзеці паказваюць сваю сям’ю, любоў і адданасць.

У апошнія гады назіраецца заўважная страта сямейных традыцый, змяншаецца не ў лепшы бок сэнс каштоўнасцяў, адзначае педагог Таццяна Коржыч:

- Вельмі важна праводзіць мерапрыемствы такога кшталту і тым самым выхоўваць пачуццё любові і гонару за сваю сям’ю, павагу да родзічаў. Развіваць цікавасць да гісторыі сваёй сям’і і сямейных традыцыяй.

Штогадова публікуюцца пасланні Генеральнага сакратара ААН па тэме Міжнароднага дня сем'яў. Так, напрыклад, у пасланні 2005 года гаворыцца пра вялікую ролю сям'і ў падтрымцы ВІЧ-хворых, пра неабходнасць дапамогі дзецям, якія клапоцяцца пра хворых бацькоў.

Зміцер Кісель,, Брэст.