Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

"Справядлівы Свет" збіраецца ладзіць інфармацыйныя акцыі

12  Мая 2011 г.  в 11:26, показов: 2737 : Политика, власть, оппозиция


Інфармацыйныя акцыі і пікеты дзеля азнакамлення грамадства з рэальным палітычна-эканамічным станам у краіне збіраецца праводзіць Брэсцкая гарадская арганізацыя Беларускай партыі левых “Справядлівы Свет”.

Працягваюцца спробы атрымаць афіцыйны дазвол. Сітуацыя ў Беларусі павінна змусіць уладу сказаць усю праўду і пачаць працэс мадэрнізацыі, каб неяк выратаваць краіну ад непазбежнага эканамічнага крызісу, які толькі праяўляецца, кажа Людміла Дзенясенка, старшыня гарадской арганізацыі “Справядлівы Свет”:

- У нас вельмі шмат гуманітарных прадпрыемстваў у рэспубліцы. Мы ведаем як іх падцягваюць, як ўкладаюць у іх грошы, ну і сельская гаспадарка. Дастаткова праехаць і паглядзець, хто там працуе і хто там жыве. У сельскую гаспадарку ў нас ўкладванне велізарнае, туды мільярды ідуць, а аддачы вельмі мала. І вось усе кажуць прадукту харчавання ў нас танныя, я б не сказала, прадукты даволі дарагая, а грошы, якія ўкладваюцца яшчэ нашмат большыя, г.зн. у плане сельскай гаспадаркі пара навесці парадак.

Актывісты “Справядлівага Свету” выкарыстоўваюць розныя магчымасці, каб інфармаваць насельніцтва, так у Міжнародны дзень працы наладжвалі дыялог праз віншаванні. Спробы атрымаць афіцыйны дазвол на пікет у якім-небудзь месцы не маюць поспеху.

Зміцер Кісель, , Брэст.
 




Система Orphus