Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Брэсце прайшла акцыя, прысвечаная Чырвонаму Крыжу

8  Мая 2011 г.  в 15:38, показов: 2821 : Благотворительность


Больш дваццаці рознакаляровых паветраных змеяў падняліся ў неба каля Берасцейскага тэхнічнага ўніверсітэта. Менавіта такой акцыяй берасцейцы святкуюць дзень нараджэння заснавальніка дабрачыннай арганізацыі “Чырвонага Крыжа” Анры Дзюнана.

Старшыня гарадскога савета валанцёраў Юлія Паламожных лічыць, што такія акцыі прыцягваюць увагу неабыякавых людзей да дзейнасці арганізацыі:

- Увогуле гэта ідэя абласной арганізацыі, але мы вырашылі падтрымаць і правесці ў нас гарадскую акцыю, у якой прымаюць удзел і школы і ПТВ і Ўніверсітэты. Я думаю акцыя прыцягне ўвагу і будзе цікава і людзям, якія знаходзяцца з боку ад гэтага руху і чагосьці не ведаюць. Паветраныя змеі паводле мяне сімвалізуюць міласэрнасць, вышыню, свабоду, нейкую чысціню. Усім падабаецца і стварае пазітыўны настрой.

Старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі “Чырвоны Крыж” Ніна Севанеўская адзначае, што ў горадзе над Бугам такое свята стала традыцыйным:

- Ужо традыцыйна 8 мая праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя міжнароднаму дню Чырвонага крыжа. Ініцыятарамі мерапрыемстваў і генератарамі ідэяў з’яўляюцца валанцёры Чырвонага крыжа. Мы праводзім флэш-мобы, інфармацыйныя акцыі, дзе распаўсюджваем інфармацыю пра дзейнасць беларускага аб’яднання Чырвонага крыжа,пра гісторыю руху, а таксама пра рэалізаваныя праграмы.

Адзначым, што таксама ў гэтым годзе “Чырвоны Крыж” адзначае 90 гадоў свайго існавання.

Аліса Поль,, Брэст