Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Брэсце пачало працу консульства Казахстана

6  Мая 2011 г.  в 21:33, показов: 3323 : Граница, таможня, пограничники


У Брэсце адкрылі Генеральны кансулят Рэспублікі Казахстан у Беларусі, які будзе ажыццяўляць працу па Брэсцкай, Гродзенскай і Гомельскай вобласці. Галоўнай прычынаю адкрыцця з’яўляецца ўваход Беларусі ў Мытны саюз, а таксама павышэнне гандлёва-эканамічных адносін паміж краінамі.

Урачыстасці з нагоды адкрыцця першага Генеральнага кансуляту Казахстана ў Брэсце пачаліся ў 17-ць гадзін на вуліцы Карла Маркса – 82, дзе і будзе мясціцца казахстанская дыпламатычная місія.
Перад прысутнымі на адкрыцці супрацоўнікамі дзяржаўнага апарату і журналістамі выступіў Надзвычайны пасол Казахстана ў Беларусь Анатоль Смірноў, які ў прыватнасці адзначыў, што абедзве краіны маюць усе магчымасці і неабходныя павышаць дальнейшае супрацоўніцтва:

- Я думаю, што самай галоўнай і важнай роляй ганаровага консульства, будзе нарошчванне аб’ёмаў тавараабарота.

Старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэту Канстанцін Сумар адзначыў, што Беларусь будзе павышаць сваю прысутнасць у Казахстане і адкрыццё кансуляту толькі увялічыць гэтыя магчымасці:

- Мы будзем нашмат больш, у разы павялічваць нашую прысутнасць у Казахстане, а Казахстан сваю прысутнасць у нашай Брэсцкай вобласці.

Па афіцыйнай інфармацыі ў студзені-лютым бягучага году таваразварот Брэсцкай вобласці з Рэспублікай Казахстан склаў больш 8,5 млн. даляраў ЗША, што ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году складае 143,7%.

Зміцер Кісель,, Брэст.