Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Чатыры юбілеі і будучыня Брэсцкай крэпасці

2 5  Мая 2011 г.  в 12:25, показов: 3335 : Брестская крепость

Чатыры юбілеі і будучыня Брэсцкай крэпасці

Брэсцкая крэпасць рыхтуецца да чатырох юбілеяў - 140 год крэпасці, 70 гадоў абароны ў Другой Сусветнай вайне, 55 год стварэння музею і 40 гадоў з адкрыцця мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць - Герой".

З нагоды гэтых юбілеяў пройдзе шэраг урачыстасцяў, будуць адкрытыя новыя гістарычныя комплексы, помнікі і аб'екты ў прыватнасці адрэстаўраваны Цярэспальскі мост.

Генерал- маёр, дырэктар мемарыяльнага комплексу Валерый Губарэнка ў гутарцы з карэспандэнтам Радыё Рацыя Змітром Кісялём больш шырока распавёў аб чатырох юбілеях і будучыні крэпасці:

РР.: - 2011 год - гэта год чатырох юбілеяў крэпасці і першы з якіх прыпадае на 22-га чэрвеня, гэта 70 - гадоў абароны Брэсцкай крэпасці. У якім фармаце плануюцца гэтыя ўрачыстасці і што чакае жыхароў і гасцей Брэста?

- Гэта галоўная дата ў жыцці нашага мемарыяльнага комплексу ў 2011 годзе. З чатырох датаў, якія Вы назвалі, гэтая з'яўляецца асноўнай. 70 гадоў таму пачалася гераічная абарона абаронцаў Брэсцкай крэпасці супраць наступаючых нацыстаў. Вы ведаеце, што 22-га чэрвеня 1941 года а 3:45 уначы немцы пачалі атаку супраць Брэсцкай крэпасці. Атака пачалася з бамбандзіроўкі самалётаў і мацнейшага артылерыйскага ўдару. Артылерыйская падрыхтоўка цягнулася амаль гадзіну пры чым перанясенне агню з мяжы на мяжу рабілася праз кожныя 1-2 хвіліны. Пасля вось гэтага агню пайшла ў атаку пяхота, 45-й пяхотнай дывізіі, якая падтрымлівалася з флангаў 30-й і 31-й пяхотнымі дывізіямі вайсковага корпусу захопнікаў. Апроч таго яны мелі мацнейшую падтрымку танкавай групоўкі пад камандаваннем генерала Гудэрыяна, пры чым Гудэрыян атакаваў Брэсцкую крэпасць другі раз. Першы раз ён атакаваў яе ў верасні 1939 году, калі захапілі яны Польшчу і перайшлі мяжу з Савецкім Саюзам. У памяць аб гэтым, 22-га чэрвеня будуць праведзеныя мерапрыемствы на дзяржаўным узроўні.
Карыстаючыся магчымасцю, я запрашаю ўсіх людзей, хто мае магчымасць прыехаць у Брэсцкую крэпасць. Мрапрыемствы распачнуцца а 4-й раніцы: калі будзе праведзены мітынг, калі будуць апускацца вянкі ў бурныя воды ракі Заходні Буг, ля Цярэспальскіх варот. 
Будзе адкрыты новы мемарыяльны комплекс "Памяць памежнікаў", якія пад кіраўніцтвам лейтэнанта Андрэя Кіжаватава абаранялі Брэсцкую крэпасць. На месцы 9-й памежнай заставы 17-га памежнага атрада будзе ўсталяваная кампазіцыя да 22-га чэрвеня мастацкая экспазіцыя, якая будзе сведчыць аб подзвігу абаронцаў крэпасці, памежнікаў і іх родных, сем'яў.

РР: - Калі казаць яшчэ пра такія юбілеі, як 55 год адкрыцця музею, 40 год стварэння комплексу і 140 год самой крэпасці. Вы гэтыя даты плануеце неяк можа разам скампанаваць ці яны будуць ісці таксама паасобна?

- Вы ведаеце не горш за нас, што 25-га верасня гэтага году будзе адзначацца 40 - гадоў з дня заснавання мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой", калі былі ўзведзеныя галоўныя кампазіцыі "Звязда" "Смага", "Мужнасць" былі зробленыя мемарыяльныя дошкі, пад якімі пахаваныя абаронцы крэпасці, 962 чалавекі, парэшткі 273 з іх знойдзены, адшуканыя імёны, таму зноў жа карыстаючыся магчымасцю я звяртаюся да ўсіх, хто мяне чуе, калі ёсць такія дадзеныя і магчымасць адшукаць былых абаронцаў, дапамажыце нам, мы будзем Вам за гэта вельмі ўдзячныя.

РР.: - Калі не памыляюся, напрыканцы 2010 году, старшыня Брэсцкага гарвыканкаму Аляксандр Палышэнкоў і Брэсцкага аблвыканкаму Канстанцін Сумар прэзентавалі для СМІ і грамадскасці план развіцця Брэста на некалькі пакаленняў наперад. Там адводзіцца месца і Брэсцкай крэпасці. Можа ўжо пачаліся нейкія працы, што запланавана?

- Гэтая тэма для нас не новая і з'яўляецца даўно на слыху. У нас была з візітам Рада па ахове помнікаў Міністэрства Рэспублікі Беларусь і было прынятае рашэнне, што з ініцыятывы нашых мясцовых органаў улады, Брэсцкага гарвыканкаму і Брэсцкага аблвыканкаму будзе створаны гісторыка-мемарыяльны, турыстычны комплекс "Брэст" на тэрыторыі былой Брэсцкай крэпасці, але крэпасць - яна вялікая, гэта не толькі мемарыяльны комплекс. Мемарыяльны комплекс займае тэрыторыю толькі 70 гектараў, а Брэсцкая крэпасць 4 квадратных кіламетра, плюс яшчэ абаронныя паясы фартоў у тым ліку фарты, якія знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы. 35 аб'ектаў знаходзіцца на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, а болей 8 аб'ектаў знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы. Гэта не толькі Беларускі гістарычны помнік, а міжнародны, інтэрнацыянальны, калі так можна казаць. Па рашэнні мясцовае ўлады, а іх рашэнне ўжо ўхваліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь і дадзенае даручэнне пабудаваць гісторыка-турыстычны комплекс "Брэст" выкарыстоўваючы ўсе аб'екты старой крэпасці ў тым ліку Кобрынскае ўмацаванне, але не кранаючы мемарыяльны комплекс, не кранаючы яго аб'екты.
Ужо працуюць людзі, ужо пачалася падрыхтоўка па абнаўленні Цярэспальскага моста, гэта паміж Цярэспальскімі варотамі і самім Цярэспалем у Польшчы. Будзе адрэстаўраваны стары лінны мост, вельмі прыгожы, які быў пабудаваны ў 1919 годзе. Па якому ў свой час праязджаў Адольф Гітлер з Беніта Мусаліні ў жніўні 1941 года, калі была ўзятая крэпасць і ўвесь гарнізон адсюль трапіў у палон.

РР: - Неўзабаве 9-га траўня - Дзень перамогі, першае свята, якое будзе сустракаць Брэсцкая крэпасць. Ці гэта будзе традыцыйна, ці будуць новыя прадстаўнікі, новыя госці, удзельнікі? Якім будзе фармат свята?

- Вы правільна заўважылі, што галоўнае - гэта традыцыі, а традыцыя такія, што тут будзе шмат людзей і моладзі, і ветэранаў, і гасцей. Мы ўжо зараз атрымоўваем лісты і званкі аб тым, каб прыняць удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 9-га траўня. Мы запрашаем усіх, нікому не адмаўляем, запрашаем і вашых землякоў, з Беластоку, няхай прыязджаюць беларусы Польшчы, няхай прыязджаюць палякі, мы ўсім рады, прыязджайце і прымаце ўдзел. Акрамя традыцыйнага мітынгу будзе рэканструкцыя баёў 1941 году. Гэтую рэканструкцыю будуць праводзіць моладзевыя клубы, ёсць у нас такія ў Брэсце і ў Беларусі, і прыязджаюць нават з Украіны, Расіі. Маладыя людзі, якія маюць форму вопраткі, маюць тэхніку вайны праводзяць рэканструкцыю на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Мы ідзем ім насустрач, ідуць насустрач Брэсцкі гарвыканкам, аддзел культуры, Брэсцкі аблвыканкам, упраўленне культуры з тым, каб тут такая рэканструкцыя адбылася, бо гэта і паказальна і цікава для людзей.

З дырэктарам мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць - Герой", генерал-маёрам Валерыям Губарэнка гутарыў Зміцер Кісель

Радыё Рацыя 
 




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram


Егор_гость 2011-05-05 16:29
Видел лично весь план, доволен.
Крепость поддерживают как могут и это хорошо.
Самое главное - идти вперёд.
-2

asker_гость 2011-05-05 15:07
Не хапае альтэрнатыýнага погляду. Ці будзе рэстаýраваны Данжон Берасьцейскі, як з рэстаýрацыяй 16 разбураных храмаý, ці ýсё абмяжуецца праваслаýнай інвазіяй (яýна не праваслаýная па архітэктуры гарнізонная царква і жаночы кляштар). Дзе пройдзе кальцавая дарога вакол Брэста пасля адкрыцця малога памежнага руху
0


Страницы: [1]