Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Актывісты Брэста абмеркавалі сітуацыю са свабодай СМІ

4  Мая 2011 г.  в 11:50, показов: 2644 : Политика, власть, оппозиция


У Брэсце за адным сталом сабраліся прадстаўнікі розных палітычных партый, грамадскіх арганізацый ды незалежненых выданняў. Тэмай абмеркавання стала складаная сітуацыя пасля 19 снежня, у якой апынуліся незалежныя журналісты ды выданні, у якіх яны працуюць.

Ужо сёння ўлады спрабуюць закрыць такія выданні як “” і “Народная Воля”, большасць незаляежных выданняў сутыкаюцца з шматлікімі эканамічнымі праблемамі.

Як адзаначае кіраўнік брэсцкага гарадскога аддзялення Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Алег Супрунюк, круглы стол на сусветны дзень свабоды прэсы – гэта ўжо традыцыя:

- У нас ужо такая традыцыя склалася, што трэцяга траўня мы сябры БАЖ збіраемся ў розных фарматах і прапануем тым, хто падтрымоўвае незалежную прэсу, розныя варыянты мерапрыемства. На гэты раз атрымаўся такі круглы стол. Па прамовах якія гучалі на гэтым мерапрыемстве ў асноўным можна было рабіць такія высновы, што зусім не добрая сітуацыя склалася на медыйным рынку Беларусі. Апошнія падзеі, паслявыбарчыя падзеі і тое, што мы назіраем зараз, пераслед вядомых нашых газет агульнабеларускіх. Вельмі цяжкімі становяцца ўмовы для працы журналістаў, увогуле для рэдакцый.

Мікалай Коўш, старшыня брэсцкай абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі сцвярджае, што манапалізацыя дзяржавай СМІ парушае канстытуцыю Рэспублікі Беларусь:

- Зусім не роўныя ўмовы. Увогуле такога панятку, як дзяржаўная прэса не павінна быць у нармальнай дэмакратычнай краіне няма дзяржаўнай прэсы. Ёсць 34 артыкул Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якім абвяшчаецца не дапушчэнне манапалізацыя сродкаў масавай інфармацыі, прынамсі дзяржавай.

Арганізатарамі круглага стала выступіла брэсцкае гарадское аддзяленне Беларускай Асацыяцыі Журналістаў сумесна з дэмакратычнымі сіламі Брэста.

Аліса Поль,, Брэст.