Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Праваслаўная абшчына Брэста будуе храм за ўласныя сродкі

3  Мая 2011 г.  в 14:30, показов: 2876 : Бизнес, экономика, аналитика


Уласнымі сродкамі праваслаўныя вернікі абшчыны Раства Хрыстова ўзводзяць храм у новабудаваным мікрараёне Брэста “Вулька”. Сёлета, на трэцім годзе будаўніцтва зроблены другі паверх. Настаяцель храма і яго вернікі адмыслова не звяртаюцца па дапамогу па-за абшчынаю.

Пратоіерэй Яўген Ліхота лічыць, што толькі дзякуючы адзінству і разуменню паміж вернікамі магчымыя крокі надалей, таму ў яго абшчыне не паўстае непаразуменняў:

- Калі людзі гэта адчуваюць, калі мы робім нешта разам у нас ёсць узаемная падтрымка і узаемаразуменне. Жыццё нашае абшчыны стала празрыстым і фінансавае у тым ліку: кожны чалец абшчыны ведае наш фінансавы стан – колькі мы вінныя, колькі плацім, колькі збіраем грошай. Ад гэтага нараджаецца давер і нейкае брацкае супрацоўніцтва.

Праваслаўная абшчына пры храме Раства Хрыстова адная з нямногіх у краіне, якая мае афіцыны статус, зацверджаны Упраўленнем юстыцыі статут. Вернікі спадзяюцца, што храм будзе скончаны ў бліжэйшы час.

Зміцер Кісель,, Брэст