Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Сумар звярнуўся да вобласці. Сац-дэкі віншавалі жыхароў

2  Мая 2011 г.  в 13:36, показов: 2733 : Праздники, события, мероприятия


Брэсцкі гарадскі парк культуры і адпачынку "1 мая", які пільна ахоўваецца супрацоўнікамі праваахоўных органаў, стаў галоўным месцам правядзення Дня працы і салідарнасці працоўных. Святкаванне пачалося з выступаў афіцыйных асоб.

На паркавай сцэне а 12-й гадзіне слова ўзяў Канстанцін Сумар, кіраўнік Брэсцкага аблвыканкаму, які перад уручэннем дыпломаў "Чалавек года" звярнуўся да жыхароў брэсцкага рэгіёну:

- Шаноўныя брэстчане і госці горада, мы, беларусы, заўжды былі адметныя працавітасцю, адданасцю сваёй зямлі, паважлівымі адносінамі да таго, што звязана з працай, тварэннем. Нездарма ў нас у народзе кажуць, што жыццё дано на добрыя справы і з пакон вякоў нашыя продкі ўспрымалі працу на роднай зямлі, як ганаровую і галоўную крыніцу жыццёвага дабрабыту. Я ад душы віншую ўсіх працоўных вобласці. Са святам і выказваю шчырую падзяку тым, хто сваімі рукамі, розумам і талентам садзейнічае паспяховаму развіццю нашай вобласці. Дарагія таварышы! Сёння, як ніколі ўсім нам важна разумець, што толькі добрасумленна і рупліва працуючы мы і надалей зможам развіваць нашу эканоміку і як вынік, падняць добрабыт людзей на новы ўзровень. Такія адносіны да справы для нас не ўпершыню. Дзякуючы гаспадарскім адносінам да нашай агульнай справы, агульнаму дому за апошнія гады мы адчувальна змянілі да лепшага нашыя гарады і вёскі.

Сябры Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" з сем'ямі прыйшлі на свята. Старшыня Ганна Канюс выказала шкадаванне на забарону шэсця, але падкрэсліла, што сацыял-дэмакраты не парушылі традыцыю адзначэння Дня працы:

- Свята праходзіць даволі добра, канечне, вельмі шкада, што нам не дазволілі ўрачыстае, святочнае шэсце па гораду. Але мы невялічкімі групамі з сябрамі хадзілі па вуліцы Савецкай, па вуліцы Пушкінскай. Распаўсюджвалі паштоўскі з віншаваннямі, са сцяжкамі хадзілі сваімі маленькімі партыйнымі. Людзям гэта вельмі спадабалася, нас вельмі добра ўспрымалі. Дзякавалі нам за паштоўкі, сустракаліся людзі, прыехаўшыя з Масквы з Расіі. Яны былі таксама радыя, што хоць святкуе гэты дзень 1 мая.

Мерапрыемства ў парку працягнецца да вечара. Праваахоўныя органы максімальна прымянілі меры бяспекі, каб разам з тым і не перашкаджаць адпачываючым.

Зміцер Кісель,, Брэст.



Фота Брэсцкай арганізацыі БСДП "Г"